Dzieciuki апублікавалі першую песьню з новага альбому. АЎДЫЁ
Сам альбом Dzieciuki спадзяюцца прадставіць у пачатку наступнага году: у сьнежні закончыць працу над ім не пасьпяваюць, бо «ўсё робяць самі», але плянуюць завершыць зьвядзеньне і мастэрынг у студзені.