У Францыі кандыдатка ў прэзыдэнты і прадстаўніца ультраправага «Нацыянальнага аб’яднаньня» Марын Лё Пэн заявіла, што падтрымлівае санкцыі супраць Масквы ў сувязі з Украінай, але ня ў тым выпадку, калі гаворка ідзе пра расейскія энэрганосьбіты.
Украінскія ўлады кажуць, што прадухілілі спробу вывесьці з ладу абʼекты энэргетычнай інфраструктуры, якія падвергліся кібэратацы з боку расейскіх хакераў.
Былы намесьнік гендырэктара «Аэрафлёту» Андрэй Паноў, які пакінуў Расею, зьвярнуўся да буйных кіраўнікоў і топ-мэнэджараў расейскіх кампаній з заклікам «сабатаваць ваенныя дзеяньні» ва Ўкраіне.
Падкантрольныя казахстанскаму алігарху Кайрату Сатыбалдыўлы кампаніі — Skyline Investment Company S.A. і ТАА Alatau Capital Investment — вярнулі дзяржаве па дамове дарэньня больш за тры тысячы акцый «Казахтэлекаму».
У выніку спецаперацыі затрыманы адыёзны ўкраінскі палітык Віктар Медвядчук. Пра…
Ва Ўкраіне падчас спэцапэрацыі СБУ затрымалі «кума» Пуціна Віктара Медзьвядчука. Аб гэтым паведаміў прэзыдэнт краіны Ўладзімір Зяленскі. У канцы лютага прарасейскі палітык уцёк з-пад хатняга арышту.
Абмежаванне тлумачыцца абаронай унутранага рынку.
Паліцыя Лёндану аштрафуе прэм’ер-міністра Борыса Джонсана за наведваньне вечарыны ў гонар ягонага дня нараджэньня.
У чым была мэта паездкі Лукашэнкі на Далёкі Ўсход Расеі? Ці зьменіцца стаўленьне Кіева да Лукашэнкі пасьля яго заяваў у Благавешчанску наконт Бучы? Якая пэрспэктыва мірных перамоваў паміж Украінай і Расеяй, ці могуць яны ізноў вярнуцца ў Беларусі?
Суддзя Алена Бушава прызнала Гаянэ Ахціян вінаватай па ч.1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).
Плястыкавыя міны ляжаць у дварах жылых дамоў у Харкаве: яны выбухаюць з затрымкай 3-48 гадзінаў, разьмініраваць іх немагчыма, можна толькі ўзарваць. Цяпер іх ліквідуюць ратавальнікі і сапёры.
Пра гэта апытанка Беларускага Радыё Рацыя на вуліцах беларускай сталіцы.