У Львове пачаў працаваць Беларускі інфармацыйны цэнтар. Яго мэта — інфармаваць украінцаў пра сытуацыю ў Беларусі. Гэтае грамадзкае аб’яднаньне створана беларусамі, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму празь перасьлед рэжыму Лукашэнкі.
Кіраўнік маніторынгавага праекта «Беларускі гаюн» Антон Матолька ў інтэрвію Свабодзе расказвае пра вайскоўцаў арміі Расеі, якія некалькі дзён таму адпраўлялі буйнагабарытныя пасылкі з офіса кур'ерскай службы СДЭК у беларускім Мазыры ў розныя гарады Расеі, пра рухі расейскай арміі ў Беларусі і датычнасьць беларускіх вайскоўцаў да дзеяньняў расейцаў.
Злучаныя Штаты ў самыя кароткія тэрміны адправяць украінскім узброеным сілам партыю мадыфікаваных баявых бесьпілотнікаў «Сьвічблэйд» (Switchblade), здольных несьці бранябойныя зарады.
Украінскія войскі выйшлі на дзяржаўную мяжу з Беларусьсю ў Чарнігаўскай вобласьці, паведамляе апэратыўнае камандаваньне УСУ «Поўнач» у Facebook. Удакладняецца, што падразьдзяленьні ўкраінскай арміі забясьпечваюць ахову дзяржаўнай мяжы ў раёне населеных пунктаў Дняпроўскае, Горск і Неданчычы. Гэтыя прыгранічныя сёлы знаходзяцца на захадзе і на поўначы ад Чарнігава, піша BPN. У апэратыўнай зводцы Генштаба УСУ на 18 гадзін 5 красавіка паведамляецца: ідзе вываз па чыгунцы і ваенна-транспартнымі самалётамі... Читать дальше...
Міністэрства інфармацыі Беларусі заблякавала сайт міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch.
Упаўнаважаная Вярхоўнай рады Ўкраіны ў пытаньнях правоў чалавека Людміла Дзянісава сьцьвярджае, што Расея парушыла Жэнэўскую канвэнцыю аб абыходжаньні з ваеннапалоннымі.
Паразмаўлялі зь людзьмі, якія перайшлі на беларускую мову. Даведаліся, навошта ім гэта, як на іх рашэньне паўплывалі падзеі ва Ўкраіне і чаму цяпер важна размаўляць па-беларуску. Таксама знайшлі сэрвісы для вывучэньня беларускае мовы.
Караюць нават за рэпосты, якія гаспадар зрабіў з тэлеграма-чата да прызнання таго экстрэмісцкім.
Правайдэр, рэагуючы на патрабаваньне «Роскомнадзору», заблякаваў сайт brestnote.by, ад уладальніцы якога запатрабавалі выдаліць матэрыял, дзе асьвятлялася хроніка расейскай ваеннай агрэсіі ва Ўкраіне.