"Час для сапраўднай Вашай біяграфіі яшчэ не прыйшоў. Але Вы яе пішыце. Бяз скідак. З разьлікам на недалёкую будучыню». Ул. Караткевіч. 25 верасьня 1967 г. Дзяржава адзначыла Год Караткевіча ўрачыстым усталяваньнем бессэнсоўнага помніку афіцыйнаму кнігадруку – "Дзікае паляваньне караля Стаха" па-беларуску, па-расейску, па-ўкраінску і па-ангельску. Амбітны і звонку лібэральны міністар культуры Павал Латушка мусіць вельмі гэтым ганарыцца. Год Геніюш засьведчыў, што ёсьць маральныя аўтарытэты і зацьверджаныя імі прынцыпы... Читать дальше...
Нас, тых, хто адседзеў свае «суткі» за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве», цяпер часьцяком называюць героямі. Гэта, вядома, лашчыць слых, але я вымушаны ўзяць самаадвод. Без ілжывай сьціпласьці. Проста званьне героя мне сапраўды не па чыне. Сёньня я адчуваю сябе зьняважаным і запалоханым абываталем. Які ня здолеў нічога зрабіць, калі адзін пярэварацень у пагонах душыў ягоную жонку, а іншы пагражаў ёй пазбаўленьнем бацькоўскіх правоў. Калі ягонага лепшага сябра, інваліда І-ай групы, у якога... Читать дальше...