Мы в Telegram
Добавить новость

Эксперт Московского Политеха рассказал об опыте в разработках электрических мотоциклов для разных целей

Минэкологии предостерегло владельца в Ступине о недопустимости размещения отходов

Ежедневно москвичи совершают 330 тыс. поездок на МЦД внутри города

Психолог: Короткие отпуска раз в сезон лучше сказываются на удовлетворенности жизнью



World News


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Вызу, або Настальгія па эстонскім леце

Вызу, або Настальгія па эстонскім леце

Кароткую фразу вымаўляю па-эстонску куды горш чым 30 гадоў таму. Жанчына ў акне касы як ні дзіўна разумее мяне. Дарэчы, тут на Талінскім аўтавакзале, мяне могуць зразумеюць і на любой іншай мове. У тым ліку па-расейску. Аднак спрацоўвае рэфлекс. Калісьці, каб набыць квіток да курортнага пасёлку Вызу, што за 70 км ад Таліну, я зьвярталася выключна па-эстонску:

«Üks pilet Võsu» («Адзін квіток да Вызу»)

Касірка штосьці адказвае мне. Замест таго, каб «раскрыцца», я вымаўляю набор эстонскіх выклічнікаў, якія нечакана ўсплываюць у галаве, штосьці кшталту «ах так?», «ну так», «так-так». Пад канец кажу «jah», «aitäh», «ок». Не разумеючы ані слова, як і шмат гадоў таму, праўдападобна, трапляю у кантэкст.

…У тое далёкае лета 1981, калі ніхто ня думаў, што яно будзе такім далёкім, тэрмінова хацелася куды-небудзь выбрацца з гораду-герою Менску. Па сутнасьці, з усёй 1/6 часткі сушы, якая належала СССР, мяне вабіў адзін край — Эстонія. У сталічным Таліне я не адчувала ніякага сталічнага стрэсу. Я ня бачыла, каб там сварыліся ў чэргах, абражалі ў пунктах грамадзкага харчаваньня, каб жанчын і дзяўчат, якія ў адпаведнасьці з модай палілі цыгарэткі ці апраналі джынсы, старыя з ордэнамі на грудзях дзядзькі называлі брыдкімі словамі і крычэлі: «Мы за вас, бл…, кроў пралівалі, а вы!..» У Эстоніі не было праблемаў, дзе сустрэцца зь сябрамі. Моладзевых клюбаў і кавярняў у маленькім Таліне было столькі, колькі ў мільённым Менску домакіраўніцтваў.

Эстонцы падаваліся мне вельмі ветлівымі. Сярод іх я знайшла нямала калі не сяброў, то людзей, зь якімі, як цяпер кажуць, мелася «супадзеньне хіміі». Многія былі намнога старэйшыя за мяне.

…Эстонская сяброўка Калі параіла мне месца на ўзьбярэжжы непадалёк ад Таліну, дзе я магла б рэальна спыніцца. Ад сваёй калегі, перакладчыцы швэдзкай мовы Эстэр, якая на той момант адпачывала ў Вызу, яна даведалася, што ў гаспадыні вызваліўся адзін маленькі пакойчык, прычым па даволі танным кошце

«Ёсьць, праўда, адна праблемка, — дадала  Калі па тэлефоне. — Але раскажу потым. Думаю, яна вырашальная. Ты падобная да нашых».

Белыя эстонскія ночы — найлепшы час для вулічных фэстываляў.Варыянтаў, куды пайсьці, шмат.На ратушнай плошчы хутка пачнецца канцэрт.Указальнік да Olde Hanza — рэстарацыі, дзе можна пакаштаваць эстонскія стравы 16 стагодзьдзя.

«Праблемка», як даведалася ўжо ў Таліне, была ў тым, што Вызу зьяўляўся памежным пасёлкам. Па тэрыторыі запаведніку Лахемаа на паўвысьпе Кясму, дзе і знаходзіўся Вызу, праходзіла дзяржаўная мяжа СССР. На ўзьбярэжжы стаялі назіральныя вышкі, адкуль за пакоем грамадзянаў пільнавалі слаўныя савецкія памежнікі. Позна ўвечары яны патрулявалі на берагу з сабакамі. Калі жыхарам іншых рэспублік СССР, пераважна масквічам ды ленінградцам, хацелася прыехаць сюды на адпачынак, ім трэба было мець штосьці кшталту візы. Потым, ужо ў Вызу, адзін з масквічоў паказваў афіцыйнае запрашэньне сваёй гаспадыні, зацьверджанае ў мясцовай міліцыі і нават нейкі штэмпэлёк у пашпарце. Нічога гэтага ў мяне не было. Таму Калі папярэдзіла, што цягам гадзіннай аўтобуснай паездкі мне лепш памаўчаць, бо могуць здарацца розныя праверкі памежнікаў. Кантроль, праўда, выбаркавы, пераважна тых, у кім бачаць прыежджых. Таксама Калі раіла нікуды не ад'яжджаць з Вызу. Набыць неэстонцу квіток адсюль у Талін можна спакойна, а вось наадварот наўрад ці. У талінскай касе заўсёды могуць папрасіць неабходныя дакумэнты. Да Вызу мы даехалі з Калі разам, але кантролю ні тады ні потым я ня бачыла.

Сустрэць на вуліцах людзей ў нацыянальных строях — справа нярэдкая.

Парушэньне памежнага рэжыму

Спатканьне нават з бронзавым камінарам таксама, кажуць, прыносіць шчасьце.Знаёмая Калі, Эстэр, арганізавала мне жыльлё на дачы, якую здавала жонка капітана гандлёвага флёту. «Капітанская» дача складалася зь вялікага галоўнага дому і некалькіх дамкоў-куратнікаў. Усё гэта знаходзілася на вялізнай капітанскай тэрыторыі сярод пладовых дрэваў і хвояў. Здаецца, яшчэ расьлі кветкі. У цэнтры дачы стаяў вялікі стол. Днём там звычайна пілі каву і гулялі ў карты. Увечары проста пілі піва і травілі палітычныя анэкдоты. Насельнікаў было шмат. Дачка Эстэр Анья разам зь дзецьмі і мужам Марцінам, сын Анс разам зь сябрамі зь Піцеру, маскоўская сямейная пара, талінская дзяўчына зь сябрам-грузінам і яшчэ нейкія ці то знаёмыя ці то сваякі капітаніхі.

Памежны парадак я ўсё ж вырашыла парушыць. Магчыма, не хапала адрэналіну. З другога боку, надвор’е на моры было няўстойлівым, а ў Таліне штодня праходзілі і канцэрты, і выставы, і розныя гарадзкія сьвяты. На адно з такіх гарадзкіх сьвятаў, калі старая плошча да позьняй ночы становіцца вялікай сцэнічнай пляцоўкай, а шматлікія вулічныя гледачы разам са сьпевакамі тэатру «Эстонія» сьпяваюць няпростыя опэрныя арыі, мне давялося патрапіць і цяпер, летам 2010. Але тады ў талінскія вандроўкі мне шчасьціла болей. Двойчы давялося сустрэцца з жывымі талінскімі камінарамі і дакрануцца да іх. Гэта лічылася вельмі добрай прыкметай. На шчасьце. Магчыма гэта ў свой час і дапамагло мне пад час маіх «нелегальных вандровак» ня трапіць пад памежны кантроль?

Цяпер усе сапраўдныя камінары, напэўна, пайшлі ў адпачынак. Аднак я ўсё ж сустрэла «шчасьлівага камінара». Так называецца бронзавы помнік, які зьявіўся тут зусім нядаўна…

(Працяг будзе)

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

Почему мужчины уходят от хороших женщин к плохим: цитата Бунина, которая все объясняет

В Москве закончились квартиры в новостройках по цене ниже ₽5 млн

В "мигрантском гетто" в Котельниках Центром "Э" задержан организатор "молельного дома" для мигрантов

На конференции в Дубне обсудили развитие наукоградов

Музыкальные новости

В Москве пройдет выставка Евгении Васильевой «Между пороком и добродетелью»

Рост объема ипотечного кредитования Волго-Вятского банка Сбербанка в апреле 2024 года составил 27 %

Уссурийский ЛРЗ подтвердил соответствие международным стандартам, применяемым на производстве железнодорожной промышленности

В Московской области сотрудники Росгвардии задержали подозреваемого в краже электроинструментов

Новости России

Минтуризма Нижегородской области заключило соглашения для развития инфраструктуры автомобильных путешествий

Полпред президента в УрФО Якушев получил новую работу

Корабли ТОФ и фрегат ВМС Египта провели совместные учения в Средиземном море

У Музея Победы на Поклонной горе прошла церемония выпуска лейтенантов МО РФ

Экология в России и мире

Dior Resort 2025

Скидки по поводу и без от Mirihi Island Resort

Массовыми патриотическими акциями отметили День России на заводах АО "Желдорреммаш"

Рубена Варданяна в бакинской тюрьме заставляли долго стоять, его лишали воды, ему не разрешали мыться и менять белье и одежду

Спорт в России и мире

Кирилл Скачков из Новокузнецка стал победителем Игр стран БРИКС-2024

«ITF решила пойти по пути WTA и ATP, которые давно допускают россиян» — Янчук

Хачанов вылетел с турнира ATP в Хертогенбосхе после первого же матча

«Ну и где здесь «группа смерти?» ATP показала, каким был бы Евро-2024 с теннисистами

Moscow.media

Утро нового лета....

«ЯРКО» провела развлекательную программу на фестивале «Крутая песочница»

Совместное заявление участников круглого стола, приуроченного ко «Дню защиты прав безвинно осужденных»

ТСД промышленного класса Saotron RT-Т510











Топ новостей на этот час

Rss.plus






ZDF: между Шольцем и Бербок возникли разногласия по поводу санкций против России

Корабли ТОФ и фрегат ВМС Египта провели совместные учения в Средиземном море

Концертный директор для музыкантов. Концертный директор для певцов. Концертное агентство в Москве. Букинг агентство. Организация концертов и гастролей.

В "мигрантском гетто" в Котельниках Центром "Э" задержан организатор "молельного дома" для мигрантов