p
Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі ў асноўным вызначала вобласць павышанага атмасфернага ціску, якая сфарміравалася ў вільготнай паветранай масе. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах краіны адзначаўся туман. 21 лістапада ў народным календары Міхайлаў дзень. З Міхайлавым днём звязвалі і пацяпленні ў надвор’і - так званыя Міхайлавы адлігі. З Міхайлы зіма не стаіць, зямля не мерзне. На Міхайлу раздарожжа - да зімовага Міхайлы шляху не будзе. І вось яшчэ такая прыкмета: Міхайла ў інеі прыйдзе - снежная зіма наступае, а калі туманам Міхайла спавіты - быць адлізе.
/p
p
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 21-е кастрычніка: самая халодная ноч была ў Шаркаўшчыне ў 1998 годзе - больш за 23 градусы марозу, а самы цёплы дзень ў Васілевічах ў 1926 - тэрмометры паказалі амаль 15 градусаў цяпла.
/p
p
/p
p
/p