Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не чакаецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага.br
br
2 лістапада ў народным календарыnbsp; Задушны дзень. Працяг памінальных дзён у каталікоў. Прыкмячалі: зацяжныя заходнія вятры - да працяглых ападкаў. Пакуль ліст з вішні не ападзе, колькі б снегу ні выпала, зіма не прыйдзе.br
br
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 2 лістапада: самая халодная ноч была ў Слаўгарадзеnbsp; ў 1979 годзе - больш за 15 градусаў марозу. А самы цёплы дзень ў Брэсце ў 1968 годзе - тэрмометры паказалі амаль 18 градусаў цяпла.br
br