Расейскія войскі ўжо некалькі дзён вядуць наступ у Харкаўскай вобласьці: за мінулыя выходныя яны захапілі некалькі населеных пунктаў у прымежных раёнах і выйшлі да ваколіц гораду Ваўчанск. Пра гэта афіцыйна паведамляюць Мінабароны РФ і Генштаб Узброеных сіл Украіны.