Прысутныя 9 траўня на Краснай плошчы лідэры замежных дзяржаў не маглі не разумець, што сёньняшні прыезд у Маскву — ускосная падтрымка Расеі ў яе вайне супраць Украіны. Хоць бы таму, што ідэалягема «Вялікай Перамогі» стала ідэалягічным падмуркам цяперашняй расейскай агрэсіі.