У Беларусі працягвае расьці колькасьць вакансіяў. На 22 красавіка ў цэлым па краіне не хапае 146,6 тысячы работнікаў. Столькі прапаноў ад наймальнікаў разьмешчана ў агульнарэспубліканскім банку вакансіяў. Для параўнаньня: 25 сакавіка вакансіяў было амаль на 6 тысячаў менш.