Уладзімір Пуцін паведаміў, што аб сынхранізацыі праверкі праверкі сіл і носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі яго папрасіў Аляксандар Лукашэнка.
Спэцпрадстаўнік ЗША папярэдзіў, што эўрапейскае турнэ Сі Цзіньпіна заклікана ўбіць клін паміж эўрапейскімі дзяржавамі.
Кіраўнік дзяржавы рэгулярна загадвае навесьці парадак на дарогах. Чыноўнікі рэгулярна абяцаюць выканаць распараджэньні. А беларусы толькі сёлета пакінулі пяць тысяч скаргаў на стан дарог.
9 траўня прарасейскія сілы Беларусі арганізавалі шэсьці «Несьмяротны полк» у абласных гарадах Беларусі. Шэсьце плянавалася і ў Менску, але ў выніку арганізатары паведамілі, што ў сталіцы яго ня будзе.
А 10-й гадзіне раніцы 9 траўня ў чэргах на межах Беларусі з краінамі ЭЗ стаялі 2310 фураў, 860 легкавых аўтамабіляў і 75 аўтобусаў, паведамляе Памежны камітэт Беларусі.
Беларуская амбасада мае запазычанасьць у памеры 381 599,24 грыўняў — прыблізна 9 540 тысяч даляраў у эквіваленце.
Міністар абароны Польшчы выказаўся за будаваньне бункераў, равоў і акопаў на межах зь Беларусьсю і Расеяй.
Зь вечара 8 траўня перад мяжой ЭЗ з боку Беларусі пачалі павялічвацца аўтамабільныя чэргі. Падарожнікі паведамляюць, што чаканьне пераходу мяжы можа складаць да двух дзён.
Аляксандар Лукашэнка другі дзень знаходзіцца ў Маскве.
Вялікую Перамогу над фашызмам у Вялікай Айчыннай Пуцін прыстасоўвае на патрэбы вайны ўва Ўкраіне. У «несьмяротных палках» зьяўляюцца партрэты расейцаў, якія загінулі ў Бахмуце і Аўдзееўцы. Лукашэнка яшчэ выступае на падтанцоўках. Але пры чым тут Беларусь?
Сёлета Нікол Пашыньян ня будзе прысутнічаць на вайсковым парадзе ў Маскве з нагоды Дня Перамогі ў Другой усясьветнай вайны.
Праваабарончай супольнасьці вядома сама меней пра шэсьць беларускіх палітвязьняў, якія знаходзяцца ў стане поўнага інкамунікада – без усялякай сувязі з вонкавым сьветам, паведаміла юрыстка Натальля Мацкевіч падчас дыскусіі «Знікаючыя зьняволеныя ў Беларусі» 8 траўня ў Варшаве.
Інтэрвію аднаго з кандыдатаў у прэзыдэнты Літвы Гедрымаса Яглінскаса нечакана зьявілася на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь-1». Ён сьцьвярджае, што трапіў у пастку.
У Паўночнай Македоніі правая апазыцыя атрымала пераканаўчую перамогу на парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбарах, якія адбыліся 8 траўня.
У выніку атакі на Белгарад і Белгарадзкі раён пацярпелі восем чалавек, у тым ліку адно дзіця, паведаміў губэрнатар Белгарадзкай вобласьці Вячаслаў Гладкоў. Апэратыўны штаб Краснадарскага краю заяўляе пра атаку дронаў і наступны пажар на тэрыторыі нафтабазы ў вёсцы Юраўка пад Анапай.
Каля 500-600 тысяч чалавек пакінулі Беларусь пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году па стане на пачатак 2024 году, падлічыў незалежны сацыёляг Генадзь Коршунаў.
На якой падставе дзяржава сёньня забірае ў беларусаў кватэры і апісвае мэблю і як пра гэта даведваюцца гаспадары? Трое беларусаў расказалі Свабодзе, як у іх арыштавалі маёмасьць пасьля 2020 году.
Падзеі 9 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.