«Зойме некалькі гадзін, каб яны дасягнулі неба Ізраілю. Мы просім усіх заставацца пільнымі і прытрымлівацца дырэктываў Камандаваньня тылу. Мы працуем з ЗША і іншымі краінамі, каб перадухіліць пагрозу загадзя», — заяўляе прэс-служба ЦАХАЛу.
Прэзыдэнт ЗША перапыніў адпачынак дзеля тэрміновай нарады, у Ізраілі закрываюць школы. Ярданія закрывае сваю паветраную прастору.
Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі вырашыла памілаваць актывіста Лазарэ Грыгарыядзіса, засуджанага на 9 гадоў калёніі па абвінавачаньні ў гвалце над паліцыянтамі падчас леташніх пратэстаў у Тбілісі.
Нямеччына перадае Ўкраіне яшчэ адну сыстэму супрацьпаветранай абароны Patriot для адбіцьця расейскіх паветраных нападаў. Пра гэта паведамляе міністэрства абароны краіны.
Беларус Аляксандр Царук з пазыўным «Сашко» быў добраахвотнікам палка Каліноўскага. Яму было 56 гадоў.
14 красавіка ў Бэрліне пачынаецца зьезд міжнароднай арганізацыі IFEX, сябрам якой больш як дзесяць гадоў зьяўляецца Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Берасьцейскага гарвыканкаму.
Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп даў зразумець, што «рэспубліканцы гатовыя падтрымаць дадатковую дапамогу Украіне, калі яна будзе прадстаўленая ў форме крэдыту»
Іран захапіў у Армузскім праліве кантэйнэравоз MSC Aries, які ішоў пад партугальскім сьцягам з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў у Індыю, паведамляе іранскае дзяржаўнае агенцтва IRNA.
457 — такі новы сутачны рэкорд колькасьці спробаў нелегальнага пранікненьня ў Польшчу зь беларускай тэрыторыі з пачатку міграцыйнага крызісу.
Сярод загінулых — трое дзяцей. Двое чалавек лічацца зьніклымі бязь вестак. Разбор завалаў працягваецца.
Перасьлед з палітычных матываў у Беларусі працягваецца.
Раніцай 13 красавіка рэактарную ўстаноўку энэргаблёка № 4 Запароскай АЭС, якая знаходзіцца пад кантролем Расеі, перавялі ў стан «халоднага спыненьня».
Студэнтам прапануюць працягнуць навучаньне ў ЭГУ на спэцыяльнасьці «Інфарматыка» або перайсьці ў іншыя ВНУ.
ЗША і Вялікая Брытанія ўвялі забарону на гандаль расейскім алюмініем, медзьдзю і нікелем на біржах у Чыкага і Лёндане.
Урад зацьвердзіў комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі Канцэпцыі дзяржаўнай кадравай палітыкі да 2030 году. У ёй замацаваныя заданьні дзяржаўным органам і падпарадкаваным ураду арганізацыям, сталічнаму і абласным выканаўчым камітэтам.
Чым часьцей і катэгарычней Пуцін і Лукашэнка паўтараюць, што не зьбіраюцца нападаць на краіны NATO, тым меней даверу гэтым запэўніваньням.
Нацбанк Беларусі выключыў «ОптыКурс» з Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асобаў. Гэтая арганізацыя зьявілася ў ліпені 2022 году замест былога «Абсалютбанка», які ў 2021-м трапіў пад санкцыі.
Кітай рэзка павялічыў продаж станкоў, мікраэлектронікі і іншых тэхналёгій у Расею, якія тая выкарыстоўвае ў вайне з Украінай, піша Associated Press.