Бізнэсовец і блогер Аляксандар Кныровіч аналізуе, якія зьмены магчымыя на рынку нафтапрадуктаў пасьля атак украінскіх дронаў на расейскія НПЗ, і расказвае пра мінусы, якія нясе беларускай эканоміцы аднабаковая арыентацыя на расейскі рынак.
Экспэртная місія, арганізаваная Беларускім Хэльсынкскім Камітэтам і праваабарончым цэнтрам «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», падвяла вынікі назіраньня за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў дэпутатаў, якія прайшлі ў Беларусі 25 лютага 2024 году.
МНС Расеі апублікавала абноўлены сьпіс загінулых у выніку ўчыненага ў пятніцу 22 сакавіка нападу на падмаскоўную канцэртную залю «Крокус Сіці Хол». У ім 143 імені. Раней паведамлялася аб 140 загінулых.
У Расеі сьцьвярджаюць, што Ўкраіна атакавала дронамі Белгарадзкую вобласьць.
Музычны сэрвіс «Яндэкс музыка» абмежаваў доступ да старонкі беларускага сьпевака Ap$ent (сапраўднае імя — Арсені Кісьляк), пры пераходзе на яе зьяўляецца апавяшчэньне, што старонка «недаступная па патрабаваньні Раскамнагляду». паведамляе выданьне «Ведомости».
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
У Менскім гарвыканкаме заяўлялі, што будаўнічыя работы ў храме сьвятога Сымона і сьвятой Алены (Чырвоны касьцёл) павінны пачацца ў першым квартале 2024 году. Ён ужо заканчваецца, але працы так і не пачалі, паведамляе katolik.life.
З дакладу ААН вынікае, што 17% усёй ежы на Зямлі, прыдатнай да ўжываньня, адпраўляецца ў сьмецьце.
26 сакавіка 2024 году ў Менску супрацоўнікі КДБ затрымалі гісторыка царквы Ільлю Вішнеўскага, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысьціянская візія».
Улады Нямеччыны ўхвалілі істотныя зьмены ў заканадаўстве, якія значна аблегчаць жыцьцё ў гэтай краіне мігрантам, у тым ліку і беларускім.