Амэрыканская карпарацыя SpaceX Ілона Маска выведзе на арбіту найбуйнейшую групоўку спадарожнікаў-шпіёнаў па замове Нацыянальнага ўпраўленьня ваенна-касьмічнай выведкі ЗША. Аб гэтым са спасылкай на ананімныя крыніцы паведаміла агенцтва Reuters.
8 лютага Вярхоўны суд Беларусі пачаў першы ў гісторыі краіны судовы працэс над нябожчыкам. Судзяць памерлага 9 гадоў таму Ўладзіміра Катрука, абвінавачанага ў забойстве жыхароў Хатыні.
У Армэніі з пачатку году затрымалі чатырох грамадзян Беларусі, якіх Беларусь абвясьціла ў міждзяржаўны вышук у СНД. Усе яны знаходзяцца ў ізалятары горада Ванадзор.
Старшыня Камітэта нацыянальнай бясьпекі і абароны літоўскага Сэйма Лаўрынас Кашчунас запэўнівае, што гатовы ўзяць на сябе абавязкі міністра нацыянальнай абароны замест Арвідаса Анушаўскаса, які пакідае гэтую пасаду.
У гарах Татрах на Славаччыне загінула 31-гадовая грамадзянка Беларусі, якая ўцякала ад мядзьведзя. Здарэньне адбылося ў Дэмяноўскай. Жывёла нібыта напала на двух чалавек.
Эўрапейская камісія агучыла зьмены ў так званым «Зялёным ладзе» (Green Deal), праэкалягічнай палітыцы Эўразьвязу, якая стала адной з асноўных прычынай фэрмэрскіх пратэстаў.
З 16 сакавіка на тэрыторыі Фінляндыі ня могуць знаходзіцца аўтамабілі з расейскай рэгістрацыяй, паведамляе фінская мытня.
Пра сьмерць ва Ўкраіне беларускага добраахвотніка Аляксандра Стасевіча днямі паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку ягоны сябар Яраслаў Грышын.
У Беларусі пражываюць 510 764 чалавекі з выяўленай дэпрэсіяй — гэта 5,6% ад усяго насельніцтва, вынікае з дасьледаваньня, праведзенага парталам Country Cassette і заснаванага на дадзеных Сусьветнай арганізацыі здароўя.
Украіна спыніла дзеяньне Пагадненьня з урадам Беларусі аб дзейнасьці чыгуначнага транспарту, падпісанага 17 сьнежня 1992 году ў Кіеве.
15 сакавіка дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з удзельнікамі гурту «Бі-2» ў Вільні, куды яны прыехалі з канцэртам.
Удзельнікі групы «Вэймарскага трыкутніка» — Францыі, Нямеччыны і Польшчы — дасягнулі дамоўленасьці аб павелічэньні паставак зброі Ўкраіне.
У Расеі 16 сакавіка праходзіць другі дзень трохдзённага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта. Незалежныя назіральнікі пачалі фіксаваць першыя парушэньні падчас галасаваньня.
Дзеля чаго Пуцін яшчэ да вайны прымусіў Лукашэнку пачаць дрэйф у бок таталітарызму і чаму перамены ў Беларусі і Расеі непазьбежныя.
Як сьцьвярджаецца, санаторый з 2011 да 2023 году завінаваціўся за электраэнэргію 129,4 тысяч расейскіх рублёў.
На другую гадавіну жыцьця ў эміграцыі былы палітвязень Даніла Касенка адкрыў турыстычны бізнэс і мае намер пашыраць кірункі эўрапейскіх тураў.
У Расеі раніцай 16 сакавіка бесьпілётнікі атакавалі два нафтаперапрацоўчыя заводы ў Самарскай вобласьці, паведаміў губэрнатар рэгіёну Дзьмітрый Азараў.
Забарону ўвялі ў адказ на рашэньне Літы аб спыненьні руху тавараў, транспарту і людзей праз два памежныя пункты пропуску.
16 сакавіка — юбілей вядомага беларускага паэта, мастака, публіцыста і перакладніка.