Працягваецца падарожжа 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў” з Благадатным Агнем ад Гроба Гасподняга па Беларусі.На Дубровенскай зямлі экспедыцыю сустракалі на шашы ля воінскага мемарыяла аграгарадка Буда. Спякотны дзень. Першага верасня. Школьнікі Будскай сярэдняй школы з восеньскімі кветкамі ў руках. Нас вітае намеснік старшыні Дубровенскага райвыканкама Святлана Валер’еўна Рыжанская.Над воінскім пахаваннем неабсяжны блакіт неба. Здавалася, у гэтыя хвіліны там, у вышіні, лун...