"Паспрабуем дасягнуць 50.000 у 2024 годзе, і зробім яшчэ больш", - гаворыцца ў паведамленні амбасады.
Сёлета амбасада Італіі ў Менску плануе выдаць беларусам віз на 25% больш, чым у 2023 годзе. Пра гэта паведамляецца на старонцы амбасады ў Фэйсбуку.
Летась італьянскія дыпламаты выдалі ў Беларусі больш за 40 тысяч віз. Сёлета яны плануюць павялічыць іх колькасць як мінімум да 50 тысяч. “Паспрабуем дасягнуць 50.000 у 2024 годзе, і зробім яшчэ больш. Найлепшыя пажаданні і няхай жыве сяброўства паміж італьянцамі і беларусамі”, – гаворыцца ў паведамленні.
Італія — адная з самых лаяльных краін у выдачы віз беларусам.
Беларускае Радыё Рацыя