Адначасна з Мухамадам Юнусам у турмах знаходзяцца лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі з Беларусі і праваабаронца з Ірану Наргес Махамадзі.
Мухамада Юнуса з Бангладэш пакаралі зняволеннем на паўгода нібыта за парушэнне працоўнага заканадаўства. Суд пастанавіў, што ў заснаванай Юнусам кампаніі работнікам не выплачвалі належных дывідэндаў, а кіраўніцтва не сфармавала неабходны фонд страхавання супрацоўнікаў.
Юнус не прызнаў сваёй віны, а яго прыхільнікі лічаць яго пераслед палітычна матываваным. Адвакаты Юнуса сцвярджаюць, што іх даверніка пераследуюць толькі для таго, каб дыскрэдытаваць яго, асабліва перад парламенцкімі выбарамі, якія маюць адбыцца 7-га студзеня.
Адначасна ў турмах зараз знаходзяцца лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі з Беларусі і праваабаронца з Ірану Наргес Махамадзі.
Беларускае Радыё Рацыя