Украінцы і беларусы сустракаюць навагоднія ды калядныя святы, нягледзячы на вайну ва Украіне.
Колькасць параненых у выніку ранішніх ўдараў расейцаў па Харкаве раніцай 2-га студзеня ўзрасла да 62 чалавек. Пра гэта інфармуе абласная паліцыя. Усяго ва Украіне ў выніку ранішняй атакі 131 паранены, 5 загінулых (па 2 – у Кіеве і Кіеўскай вобласці і 1 – у Харкаўскай).
Пра навагоднія і калядныя святы падчас вайны распавяла беларуска Таццяна Давідовіч:
-Адчуванне, што 2024 год нічога кардынальна не зменіць, не вырашыць. Я чакаю, што гэта будзе больш складаны год, чым два папярэднія гады вайны.
Расейская агрэсія супраць Украіны цягнецца ўжо 22 месяцы і 9 дзён. А 24 лютага бягучага года будзе роўна два гады з моманту пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі на ўкраінскую тэрыторыю.
Беларускае Радыё Рацыя