Лепельскае мінамётнае вучылішча 26 чэрвеня 1941 года атрымала загад
абараняць лепельскі напрамак і сам населены пункт да поўнай эвакуацыі
боепрыпасаў з ваенных складоў, размешчаных на 116-м кіламетры і ў
Бароўцы. Лінія абароны - 80 км. Ні з поўдня, ні з поўначы іншых воінскіх
часцей не было.