Згодна з папярэднім прагнозам сіноптыкаў, у нядзелю антыцыклон аслабіць
свой уплыў і праз тэрыторыю нашай краіны пачнуць перамяшчацца
атмасферныя франты, прыносячы дажджы кароткачасовага характару. Разам з
тым у рэспубліку пачне паступаць цёплая паветраная маса, тэмпературны
фон будзе павышацца.