У кожнай гаспадыні свой арсенал "сакрэтаў" для прыгатавання
найсмачнейшых страў. Хтосьці пры гэтым абыходзіцца мінімальнай колькасцю
прыпраў, але ў некаторых аматараў не адна паліца застаўлена шкляначквмі
ды пакецікамі. Усіх аб’ядноўвае адно: нават самая просценькая ежа
патрабуе хоць бы крыху вострых прыпраў або спецый.