Маскоўскі раёны суд Менску пакараў палітыка Алеся Лагвінца за правядзеньне 1 верасьня ў Слуцку «ўроку гісторыі» штрафам на 50 базавых велічынь (1150 рублёў). 19 кастрычніка ў гэтым жа судзе за акцыю ў Слуцку будуць судзіць і сына палітыка Антося Лагвінца.