Другие новости Симферополя и Крыма на этот час

Ці павінна Магерыні наведваць Расею, калі Саўчанка за кратамі?

Напярэдадні чарговай гадавіны анэксіі Крыма міністры замежных справаў краінаў — сябраў Эўразьвязу абмеркавалі цяперашнюю сытуацыю ў Расеі, адносіны Расеі і ЭЗ, а таксама агульныя прынцыпы, на якіх гэтыя адносіны павінны грунтавацца ў будучыні. Было пацьверджана, што ўсе прычыны, па якіх былі ўведзеныя санкцыі, захаваліся. Аднак што зь працягам?



Прадстаўнікі Італіі і Вугоршчыны — бліжэйшых саюзьнікаў Крамля ў Эўропе, заявілі сёньня ў Брусэлі, што ня можа быць ніякага аўтаматычнага падаўжэньня санкцый. «Мы лічым, што пытаньне аб санкцыях павінна вырашацца на самым высокім узроўні, — заявіў міністар замежных справаў Вугоршчыны Пэтэр Сіярта. — Яны ня могуць падаўжацца аўтаматычна.»



Вугоршчына, Італія і Грэцыя падкрэсьліваюць важнасьць Расеі ў якасьці гандлёвага партнэра, пастаўшчыка энэргіі і буйнога гульца ў справе заканчэньня вайны ў Сырыі. Некаторыя дзяржавы, такія як Вялікабрытанія, краіны Балтыі і Польшча, сьцьвярджаюць, што санкцыі застаюцца неабходным адказам на тое, што яны лічаць экспансіянісцкай палітыкай Расеі. Міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус, сказаў Ройтэр, што, «няма ніякага перагляду палітыкі санкцый». Усьлед за ім міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі сказаў, што «мае адмоўную ацэнку ўнутранай сытуацыі ў Расеі і яе зьнешняй палітыкі».



Урэшце цягам трох гадзін абмеркаваньня санкцый супраць Расеі тэма была згладжаная, каб пазьбегнуць пагаршэньня падзелу ў Эўразьвязе.



Адным з самых вялікіх пунктаў рознагалосьсяў, было тое, ці павінна вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу Фэдэрыка Магерыні наведваць Расею ў той час, калі ня пачутае патрабаваньне ЭЗ вызваліць украінскую лётчыцу Надзею Саўчанку. Міністар Вашчыкоўскі заявіў, што лічыць неабходным, каб міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў спачатку прыехаў у Брусэль.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Симферополе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости Симферополя
Экология в Крыму
Спорт в Крыму
Moscow.media










Топ новостей на этот час в Симферополе и Крыму

Rss.plus