Прэзыдэнт Радыё Свабода назваў непрымальнай справу аб «апраўданьні тэрарызму» супраць пскоўскай журналісткі Пракоп’евай
Прэзыдэнт мэдыякарпарацыі Радыё Свабода асудзіў крымінальны перасьлед пскоўскай журналісткі Святланы Пракопʼевай. Яе абвінавачваюць у апраўданьні тэрарызму з-за выказваньняў у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы в Пскове».