Гісторыя пастаўскага млына
У інвентары Пастаўскага графства за 1783 год дадзены падрабязныя апісанні будынкаў з указаннем матэрыялу, з якога яны ўзведзены, іх стан і месцазнаходжанне. У гэты час у Паставах былі два млыны - ветраны і вадзяны.
Вадзяны знаходзіўся на рацэ Мядзелка, узведзены з чэсанага дрэва, накрыты гонтай, меў два вадзяныя колы. Уваход вёў праз аднастворкавыя дзверы, злева меўся пакой з печчу з шэрай кафлі з глінянай падлогай і чатырма невялікімі вокнамі. Справа ад гэтага пакоя знаходзілася памяшканне з механізмамі... Читать дальше...