Добавить новость
Другие новости Постав и Витебской области на этот час
Добавь свою новость бесплатно - здесь

Мастакі Пастаўшчыны

   Анішчык ( Гутар) Ганна Анфімаўна, мастак. Нарадзілася 28.09.1959 г. у в. Кулакова. Скончыла Юнькаўскую васьмігадовую школу (1974), Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава (1979). Па размеркаванні працавала ў Гродне настаўніцай выяўленчага мастацтва і чарчэння ў СШ № 11. 3 1986 г. узначаліла студыю выяўленчага мастацтва абласнога Палаца піянераў і школьнікаў. За ўдзел у міжнародных біенале дзіцячай творчаці ў г. Торунь (Польшча) і г. Лімож (Францыя) была ўзнагароджана дыпломам 1-й ступені Міністэрства асветы БССР. У Гродне ў 1989 г. адбылася першая выстава Ганны Гутар як мастака-жывапісца. Найболыш плённа мастачка працуе ў жанры лірычнага пейзажу. Пасля вучобы на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педінстытута (1986–1991) Г.А. Гутар жыве і працуе ў Мінску. Перыядычна работы мастачкі выстаўляюцца ў галерэях «Мастацтва» Беларускага саюза мастакоў і «Медэя». 3 1998 г. яна з’яўляецца членам Асацыяцыі свабоднага мастацтва. Карціны мастачкі знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Польшчы, Германіі, Амерыцы, Кітаі.      Атрахімовіч Іосіф Канстанцінавіч, мастак, літаратар. Нарадзіўся 16 лістапада 1950 года ў г. Докшыцы. У 1956 годзе сям’я пераехала жыць у Паставы. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Працаваў настаўнікам чарчэння і малявання ў школах, затым некалькі гадоў мастаком у Пастаўскім філіяле Віцебскага вытворча-мастацкага камбіната. На працягу апошніх 35 гадоў працуе выкладчыкам Пастаўскай дзіцячай мастацкай школы імя Альфрэда Ромера. Правёў некалькі персанальных выставаў у Паставах і Віцебску. Удзельнік шматлікіх мастацкіх пленэраў у Беларусі і нават у Фінляндыі. Аўтар паэтычнага зборніка «Перад мальбертам» (2003), публікацый у рэгіянальных выданнях.        Альгерд Бервячонак. Нарадзіўся 30 жніўня 1925 года ў вёсцы Лашукі Пастаўскага павета Віленскага ваяводства.   Там жа перажыў вайну і нямецкую акупацыю. У ліпені 1944 года быў мабілізаваны і напраў лены ў ІІ Армію Народнага Войска Польскага, з якой прайшоў увесь яе баявы шлях. Мастацтвам пачаў цікавіцца пераважна з 1948 года, калі падчас пасляшлюбнага падарожжа першы раз сутыкнуўся з творамі польскага мастацтва ў Нацыянальным Музеі ў Кракаве. З кніжак і падручнікаў навучыўся асновам малюнку і кампазіцыі, а таксама тэхналогіі малявання. Праз некалькі тыдняў пасля атрымання атэстата сталасці ў 1950 годзе пачаў наведваць заняткі мастацкага гуртка ў Гарадскім Доме культуры ў Пшэмыслі. У 1951 годзе пачаў вучыцца ў Дзяржаўнай вышэйшай школе выяўленчага мастацтва ў Катавіцах, але накірунак навучання гэтай школы — прапагандысцкая графіка — не адпавядала яго зацікаўленням. Тады перайшоў на аддзяленне жывапісу ў Акадэмію выяўленчага мастацтва ў Варшаве, дзе навучаўся пад кіраўніцтвам Е. Эйбісша і дзе ў 1956 годзе атрымаў «дыплом мастака-скульптара ў сферы жывапісу». Пасля заканчэння навучання вярнуўся на Шлёнск (Сілезію) і пасяліўся разам з сям’ёй у Мікалове. Цягам 18 гадоў да 1974 тода працаваў настаўнікам малявання і мастацкага выхавання ў педагагічным школьніцтве ў Катавіцах, спалучаючы настаўніцкую працу з мастацкай творчасцю і грамадска-арганізацыйнай дзейнасцю ў катавіцкім мастацкім асяроддзі. У той час удзельнічаў амаль ва ўсіх выставах і конкурсах жывапісу катавіцкай акругі, а таксама шматлікіх польскіх і замежных конкурсах. Адначасова выконваў шэраг грамадскіх функцый у акруговым і галоўным кіраўніцтве Саюза Польскіх мастакоў-жывапісцаў. У 1965 — 1976 гадах таксама выстаўляў свае працы ў Групе мастакоў-рэалістаў. Найбольш праславіўся як партрэтыст, але прызнанне знайшлі таксама нацюрморты і пейзажы. У 1974 годзе адмовіўся ад педагагічнай працы, пераехаў у Катавіцы і прысвяціў выключна жывапісу. Пасля расфарміравання Саюза Польскіх мастакоў-жывапісцаў у 1984 годзе стаў членам Саюза Польскіх мастакоў жывапісу і графікі і актыўна ўдзельнічаў у яго дзейнасці. У лютым 1986 года пайшоў на пенсію і з таго часу займаўся ўжо толькі выключна жывапісам. Памёр 6 лютага 2002 года ў Катавіцах. Рэалізаваў 22 індывідуальныя выставы сваіх прац у краіне (у тым ліку ў варшаўскай «Захэнце») і пяць у асяродках польскай культуры за мяжой. Шмат яго прац было закуплена ў музейныя калекцыі Нацыянальнага Музея і Музея Войска Польскага ў Варшаве, Гурнашлёнскага Музея ў Бытаме, Шлёнскага музея гісторыі Катавіц у Катавіцах, Музея Варміі і Мазур у Ольштыне, Музея Зямлі Пшэмысльскай у Пшэмыслі, а таксама музеяў: у Бельску Бялым, Хожуве, Хжанове, Недзіцы, Рацібора і Тарноўскіх Гарах. Шматлікія працы знаходзяцца ва ўласнасці шмат якіх дзяржаўных інстытуцый і прыватных калекцый у краіне, краінах Еўропы, а таксама Злучаных Штатах і Канадзе. Альгерд Бервячонак належыць да чатырох польскіх мастакоў, карціны якіх знаходзяцца ў Галерэі Уфіцы ў Фларэнцыі.    Катовіч Сцяпан, мастак. Нарадзіўся 10 жніўня 1952 г. у г. п. Варапаева Віцебскай вобласці. У 1971 г. закончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1976 г. — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельнік мастацкіх выставаў з 1976 года. Член Беларускага Саюза мастакоў з 1984 года. Працуе ў манументальна-дэкарытаўным мастацтве і станкавым жывапісе. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. У 1987 годзе ўдастоены Дзяржаўнай прэміі Савета Міністраў БССР. Асноўныя творы: роспісы «Музыка» ў музычнай школе пры Дзяржкансерваторыі, «Вячэрняя песня» ў ДК прафтэхадукацыі, вітражы на станцыі метро «Інстытут культуры» ў Мінску; палотны «Мінскае падполле», «Прарыў» і інш. Жыве ў Касцюковічах.    Козіч Пётр Серафімавіч,мастак-карыкатурыст. Нарадзіўся 27 красавіка 1950 года ў в. Юнькі Пастаўскага раёна. Вучыўся ў Юнькаўскай школе і ў СШ № 2 г. Паставы. Закончыў Віцебскі педагагічны інстытут (мастацка-графічны факультэт). З 1972 года працаваў настаўнікам у Шуміліна, на наступны год — выкладчыкам эстэтыкі ў ПТУ — 96 радыётэхнікі, арганізатарам пазашкольнай работы СШ № 10 г. Віцебска, начальнікам бюро дызайна завода «Электравымяральнік». З першых дзён стварэння газеты «Віцьбічы» (1991 год) працаваў загадчыкам аддзела мастацкага афармлення. Першыя карыкатуры пабачылі свет у часопісе «Вожык» у 1971 годзе. Пастаянна друкаваўся ў сатырычных часопісах «Кракадзіл» (Масква), «Перац» (Кіеў), «Дадзіс» (Рыга), «Чаян» (Казань). Лаўрэат прэміі газеты «Труд» (1976, 1977 гг.) ва Усесаюзным конкурсе «На лепшую карыкатуру года». Пётр Козіч — удзельнік і дыпламант шматлікіх выстаў карыкатуры ў Беларусі, Расіі, Балгарыі, Польшчы. У 1977 годзе ўключаны ў «Анталогію сусветнай карыкатуры ХХ стагоддзя», выдадзеную ў Габрава (Балгарыя). У 1989 годзе — лаўрэат нацыянальнай прэміі Ведзьмака Лысагорскага за лепшы малюнак. Малюнкі Пятра Серафімавіча Козіча выдаваліся ў зборніках карыкатурыстаў у Германіі, Балгарыі, Японіі. Зараз супрацоўнічае з шэрагам выдавецтваў. Аформіў серыю кніг беларускіх аўтараў-сатырыкаў. Выдаў тры зборнікі карыкатур.    Курыловіч (Захарэвіч) Людміла Паўлаўна нарадзілася 21.08.1964 года ў вёсцы Ілава Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Праз паўтара года сям’я пераехала ў Паставы, дзе прайшлі яе дзяцінства і юнацтва. Бацькі: Ніна Маркаўна (вядомая на Пастаўшчыне і за яе межамі паэтэса) і Павел Іванавіч Захаревічы стараліся ўсебакова развіваць сваіх дзяцей, таму віталі паступленне дачкі ў музычную школу. На жаль, мастацкай школы ў горадзе тады яшчэ не было. У 1981 годзе Людміла з залатым медалём скончыла Пастаўскую сярэднюю школу № 1 і паступіла ў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут ім. С. М. Кірава на матэматычны факультэт. Пасля заканчэння з адзнакай інстытута з’ехала з мужам — афіцэрам да месца службы, у горад Тулу. З тых часоў пражывае ў Расіі. Працавала выкладчыкам матэматыкі і фізікі, намеснікам дырэктара па выхаваўчай працы ў гімназіі, кансультантам Дэпартамента сацыяльнай палітыкі Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы. Шчырая прыхільніца Беларусі, актыўны прапагандыст беларускай мовы і культуры на працягу амаль 12 год з’яўляецца ініцыятарам правядзення шматлікіх мерапрыемстваў для азнаямлення маскоўскай грамадскасці з культурнымі каштоўнасцямі Радзімы. Праводзіла вечары ў Маскоўскім Доме нацыянальнасцей, прысвечаныя святам ДЗЯДЫ, КУПАЛЛЕ, ГУКАННЕ ВЯСНЫ, падрыхтавала і правяла вечар беларускай паэзіі, свята «Дзень беларускага пісьменства» з уласна створанымі прэзентацыямі і сцэнарыем; вечар, прысвечаны гадавіне Чарнобыльскай трагедыі. Неаднаразова арганізоўвала прадстаўленне Беларусі на міжнацыянальных мерапрыемствах, у тым ліку Асамблеі народаў Падмаскоўя, юбілеі Дому нацыянальнасцей, на фестывалі ў парку ЭТНАМІР і іншых. Ладзіла выставы даматканых даўнейшых дываноў і рушнікоў, фартухоў і розных сурвэтак і вышыванак з уласных калекцый. Ёю быў створаны вакальны ансамбль беларускай песні «Журавінка», які прымаў удзел у канцэртах для ветэранаў Масквы і вобласці і розных фестывалях. Спачатку грамадская дзейнасць Людмілы праходзіла ў РНКА «Беларусы Масквы», потым была створана пры яе непасрэдным удзеле Беларуская НКА Маскоўскай вобласці. Дзякуючы намаганням Людмілы Паўлаўны, заключана пагадненне аб супрацоўніцтве вышэй названай суполкі з Пастаўскім раёнам Віцебскай вобласці. Падчас працы ў Пастаянным Камітэце курыравала пытанні культуры і па роду службы супрацоўнічала з прадстаўнікамі творчых прафесій, у тым ліку і з вядомымі сучаснымі мастакамі: Валянцінам Сідаравым, братамі Ткачовымі, Леанідам Шчамялёвым і інш. Стасункі з народным … читать дальше

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Поставах

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час в Поставах и Витебской области

Rss.plus