У грамадстве паступова ўмацоўваецца думка, што геаграфічныя назвы, якімі мы карыстаемся штодзённа і якія сталі неад’емнай часткай нашага жыцця, з’яўляюцца гістарычнай каштоўнасцю і духоўнай спадчынай нашага народа. Найменні гарадоў, вёсак, вуліц, урочышчаў і іншых аб’ектаў звычайна ўтвараліся натуральным шляхам у выніку сумеснай дзейнасці людзей і фіксавалі найбольш адметныя іх асаблівасці. Таму, зразумела, назвы, якія гучалі з вуснаў нашых продкаў і сто, і дзвесце, і шэсцьсот гадоў, патрабуюць ад нас, нашчадкаў, ашчадных адносін і аховы. Аднак натуральны працэс існавання назваў у пэўных гістарычных варунках мог перапыняцца і гвалтоўна змяняцца пад уздзеяннем акупацыйных адміністрацый і варожых да мясцовага насельніцтва ўладаў. На Пастаўшчыне гэта праявілася ў часы Першай і Другой …
читать дальше →