Добавить новость
Другие новости Луцка и Волынской области на этот час
Добавь свою новость бесплатно - здесь

Вынікі краязнаўчай віктарыны «Пінск. Постацці. Падзеі»

З нагоды 919-годддзя Пінска Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Інстытуцыйнага развіцця» і буйнейшы пінскі бізнэс-каталог Pinsk.eu правялі краязнаўчы конкурс «Пінск. Постацці. Падзеі».

Першым правільны адказ даслалі сёстры Настасся і Ганна Цуба. Высветлілася, дзяўчаты падзялілі напалову паміж сабой пытанні і кожны ў сваёй тэме шукаў адказ. Як вынік – перамога! Віншуем і чакаем за ўзнагародай!


Конкурс «Пінск. Постацці. Падзеі» складаўся з 50 пытанняў па гісторыі Пінска і яго аколіц. Палова тычылася знакавых падзей і яшчэ столькі ж асобаў, якія зрабілі значны ўнёсак для горада і рэгіёна.

Прыз – унікальнае выданне «Палессе Луізы Бойд». Летась у рамках праекта «Дарогамі экспедыцыі Луізы Арнер Бойд. Да 80-годдзя легендарнай экспедыцыі амерыканкі» Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Інстытуцыйнага развіцця» выдала гэты фотаальбом. Ён не паступаў у продаж і мае невялічкі наклад у 200 асобнікаў, які амаль увесь разышоўся па бібліятэках і музеях краіны. Некалькі засталося ў арганізацыі. Праект, які падрымала Пасольства ЗША і беларускія ўлады сёлета працягваецца ў форме фотаконкурса імя Луізы Арнер Бойд. Pinsk.eu з'яўляецца інфармацыйным партнёрам, таму сачыце за абнаўленнямі.

Пытанні і адказы краязнаўчага конкурса «Пінск. Постацці. Падзеі»:

1. Афіцыйнай датай заснавання горада над Пінай лічыцца 1097 год, але ёсць думкі, што Пінск значна старэйшы. На якой падставе выказваюцца такія меркаванні?

- У 1990-я гады вяліся размовы аб тым, што Пінск значна старэйшы, як мінімум на стагоддзе. Гэта пацверджае і знаходка – пячатка князя Ізяслава Яраслававіча, які ўладарыў пінскімі землямі на паўстагоддзя раней, чым 1097 год. Пячатка захоўваецца ў экспазіцыі музея. Таксама цікавы факт: у 1941 годзе ў Нью-Ёрку выйшла кніга “Пінску – 1000 гадоў". Гэта цэлая энцыклапедыя па палескай сталіцы: ад гісторыі да архітэктуры. Падрыхтавала выданне Пінскае габрэйскае таварыства ў Нью-Ёрку. Аўтары выказалі тэорыю, што Пінск заснаваны як мінімум ў 1005 годзе, чаму ёсць пісьмовыя крыніцы XI стагоддзя.

2. Гэтая жанчына паспяхова ажыццявіла адміністрацыйна-эканамічную рэформу на пінскіх землях у пачатку XVI-га стагоддзя. Назавіце яе імя і кораценька распавядзіце пра яе жыццёвы лёс.

- Бона Сфорца (1494-1557), жонка польскага караля і вялікага князя ВКЛ Жыгімонта І Старога ўраджэнка Італіі Бона Сфорца ў 1521-1556 гадах валодала Пінскім княствам. На Піншчыне Бона Сфорца паспяхова ажыццявіла адміністрацыйна-эканамічную рэформу, правяла размежаванне на валокі ўсіх ейных зямель, здзейсніла гаспадарчыя пераўтварэнні. Усімі справамі каралева палегчыла жыццё насельніцтва княства за што яе доўгі час паважалі палешукі.

3. «Палеская акруга» і «Дрыгавіцкая зямля», як гэтыя тэрытарыяльна-адміністрацыйныя адзінкі звязаныя з Пінскам?

- Так называлася вобласць у складзе Украінскай Народнай Рэспублікі (1917-1920), якая складалася з часткі сучаснай Брэсцкай і Гомельскай абласцей, Пінск у ёй быў паветам.

4. Ураджэнец Піншчыны. Пісар Вялікага княства Літоўскага, сенатар Чатырохгадовага сейма Рэчы Паспалітай, прыклаў намаганні, каб апошні кароль РП Станіслаў Аўгуст Панятоўскі наведаў Пінск. Як імя земляка?

- Адам Нарушэвіч (1733-1796).

5. Ці быў Пінск цэнтрам Палескага ваяводства ў часы ўваходжання ў склад міжваеннай Польшчы? Калі «так», то ў якія гады, а калі «не», то які меў статус за польскім часам?

- Так, кароткі тэрмін у 1921 годзе, але ў выніку вялікага пажара страціў статус цэнтра Палескага ваяводства.

6. «Лічу сябе аптымістам. Праўда, такім, які стаіць абедзвюма нагамі на зямлі і бачыць рэчаіснасць. Толькі мяне гэтая рэчаіснасць не схіляе да песімізму; я ў ёй заўсёды імкнуся знайсці падставы для аптымізму і мяркую, што абраў для сябе найбольш адпаведныя адносіны да жыцця…», - каму належыць гэты выраз?

- Казімір Свёнтак (1914-2011).

7. У 1227 годзе пінскі князь Расціслаў Святаполчыч аказаў падтрымку князю шумскаму Яраславу Інгваравічу – які горад захапілі саюзнікі? За гэта Расціслаў атрымаў Чартарыйск, дарэчы заваяваны горад цяпер таксама ў складзе суседняй Украіны і нават з'яўляецца абласным цэнтрам.

- Луцк.

8. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, герой вайны, ўпаўнаважаны кіраўніцтвам краіны па актывізацыі патрыятычна-падпольнага руху ў Пінскай вобласці. Пра каго ідзе гаворка?

- Уладзімір Нямытаў (1898-1942).

9. У якім годзе пінскі князь Яраслаў Юр'евіч разам з братамі разбіў палавецкага хана Канчака і ў якім месцы?

- 1183 год, на Дняпры.

10. Калі верыць летапісам, то пінскі князь скарыстаўся нападам ляхаў на Уладзімір-Валынскі і заняў частку тэрыторыі Валынскага княства, але неўзабаве пацярпеў паразу і акрамя таго атрымаў асабістае пакаранне ад раз'юшанага суседа. Хто гэты князь?

- Уладзімір ( ХІІ стг.-1228).

11. Чым абумоўлена хуткае ўзвышэнне Пінскага княства над Тураўскім і ў якім стагоддзі?

- Выгоднае размяшчэнне на важных тарговых шляхах.

12. «Школа, гэта не сцены з дахам, гэта напрамак у мастацтве, які імкнуся стварыць у Пінску…», - каму належыць прыведзены выраз?

- Яўген Шатохін (1947-2012).

13. У якія гады Пінск апыняўся ў складзе Украіны?

- 1917-20-я гады ў складзе УНР і 1941-44-я гады ў складзе Рэйхскамісарыята «Украіна».

14. Пазнайце знанага земляка пра якога гісторык Станіслаў Рудовіч напісаў: «спадзяваўся прыцягнуць германскі капітал і тэхніку для асушэння Палесся, што, на яго думку, паспрыяла б хуткаму развіццю жывёлагадоўлі і дазволіла б нават ажыццяўляць вытворчасць кармоў на экспарт».

- Раман Скірмунт (1868-1939).

15. Вядома, што пінскія князі неаднойчы хадзілі з валынскімі суседзямі на Літву і здабывалі шмат перамог, але калі адбылося ўваходжанне Пінскага княства ў склад Вялікага княства Літоўскага? Хто тады ўладарыў у ВКЛ?

- 1316 год, князь Гедымін.

16. Дырэктар пінскага музея, выкладчык гімназіі, былы дырэктар прыватнага рэальнага вучылішча, знікнуў без звестак у 1941 годзе. Назавіце імя асобы.

- Дзмітрый Георгіеўскі (1889-1941?).

17. «Мяшчан пабіў больш 3000 чалавек і жонак іх і дзяцей загадаў пабіць без міласці…», - якая ўзгадваецца жудасная падзея?

- Падаўленне паўстання гараджан, якія падтрымалі казакоў Багдана Хмяльніцкага, 1648 год.

18. Як звалі маскоўскага ваяводу, што падчас вайны Рэчы Паспалітай з Масквой разграбіў Пінск і яго аколіцы?

- Дзмітрый Валконскі (ХVI-стг.-1671).

19. Калі адбыўся візіт апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Пінск і што Вам вядома пра ўрачыстасці звязаныя з гэтай падзеяй?

- У верасні 1784 года, Пінск з афіцыйным візітам наведаў апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Кароль са світай размясціўся ў калегіуме. Тут яму арганізавалі ўрачысты прыём, вячэру з тэатралізаваным прадстаўленнем ды забаўляльнай праграмай. Прысутнічаў на закладцы палаца Бутрымовіча ў Пінску, адкрыцці дарогі на Лапаціна і прымаў удзел у парадзе ў Заполлі, дзе захаваліся дубы тых часоў.

20. Кіраўнік Пінска ў часы знаходжання горада ў міжваеннай Польшчы, сенатар Польшчы, легенда руху скаўтаў Польшчы. Ці ведаеце Вы такога пінчука?

- Пётр Алявінскі (1895-1962).

21. Сёлета юбілей – 510 годдзе. Юбілей чаго ці каго?

- Заснавання пінскай яўрэйскай абшчыны.

22. Мастацтвазнаўца, дзякуючы якому Пінск займеў сваю карцінную галерэю, якую назвалі няйначай як «Пінская траццякоўка», што цалкам адпавядае рэальнасці. Справа ў тым, што галерэя саступае толькі Нацыянальнаму мастацкаму музею Беларусі. Дык каму мы за яе павінны быць удзячныя?

- Уладзімір Баравікоў (1912-2001).

23. «10 злотых, красавік, 1933 год…», - пра нешта кажа?

- Пінскі музей за 10 злотых 21 красавіка 1933 года набыў у Васіля Ільючыка, селяніна з Пагост-Загародска, драўляны ровар. Селянін патлумачыў, што зрабіў драўляны ровар у адказ мясцовай шляхце, якая раскатвала ў Пінску на цудоўных “ровэрах". Дарэчы Васіль Ільючык больш году ездзіў на сваім “дзецішчы" пакуль чуткі не дайлі да музейшчыкаў.

24. Якім чынам Чэслаў Мергенталер звязаны з Пінскам?

- Кіраўнік Пінска ў часы ўваходжання ў склад міжваеннай Польшчы (1921-1939).

25. Так сталася, што ў XVIІ-стагоддзі з Пінскам звязаны лёс трох святых, якія займаюць важнае месца ў хрысціянскім свеце. Назавіце іх імёны і мо ведаеце нешта пра пакутніцкі лёс дзеля веры?

- Андрэй Баболя (1591-1657), Афанасій Філіповіч (1596-1648) і Макарый Пінскі (1605-1678). Усе паклалі жыццё за хрысціянскую веру.

26. Гэтую страту для Пінска параўноўваюць са стратай Храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве. Якую святыню знішчылі бальшавікі ў жніўні 1953 года?

- Касцёл Святога Станіслава.

27. «Я сам ураджэнец беларускага Палесся, нашчадак літоўскай сям'і, са старажытных часоў, спакон вякоў аселай у гэтым краі, і мае продкі да 17 стагоддзя карысталіся беларускай мовай як хатняй…», - чые словы?

- Раман Скірмунт (1868-1939).

28. 12 студзеня 1581 года кароль і вялікі князь Стэфан Баторый надаў Пінску … ?

- Магдэбурскае права.

29. Назавіце імёны першых рэдактараў «Палескай праўды» і «Пінскага весніка».

- Міхаіл Гец «Палеская праўда», Фёдар Сыцін «Пінскі веснік».

30. Ці праўда, што ў 1991 годзе Пінскі гарадскі Савет дэпутатаў адзін з нямногіх у СССР, ды яшчэ першым, асудзіў дзеянні ГКЧП і агучыў патрабаванне вярнуць краіне законнага прэзідэнта Міхаіла Гарбачова? Можа ведаеце больш пра падзеі жніўня 1991 года ў Пінску?

- Так, па рэгіянальным радыё пінчукам паведамілі аб прынятым дэпутатамі рашэнні і надрукавалі ў газеце «Пiнскі веснік». Таксама народныя абраннікі апячаталі будынак у якім размяшчаліся Пінскі гарадскі і раённы камітэты Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ) ды праўладная рэдакцыя газеты «Палеская праўда». Работнікі ўзгаданых устаноў не адважыліся пярэчыць і срываць пячаткі. Неўзабаве будынак перадалі пад Пінскае вучылішча мастацтваў.

31. Яго называюць «імператар рэпартажу».

- Рышард Капусцінскі (1932-2007).

32. Калі ў горадзе над Пінай з'явілася першая тэлефонная сетка?

- 1904 год.

33. «Нідзе не бачыла такога, адзінага ў сваім родзе, захапляльнага відовішча як пінскі кірмаш. Гэта месца, дзе насельніцтва, якое пражывае ў радыусе некалькіх кіламетраў, сустракаецца, каб прадаць свае вырабы, павітаць адзін аднаго і разам выпіць гарбаты, піва ці выгнанай з бульбы гарэлкі ў невялічкіх шынках. Дзень кірмашу, на самой справе – сапраўдны святочны дзень…», - хто так выказаўся пра легендарны пінскі кірмаш?

- Луіза Арнер Бойд (1887-1972).

34. У якім годзе свой першы сігнал дала тэле-радыё кампанія «Пінск»?

- 2005 год.

35. Хто з'яўляецца заснавальнікам і быў першым дырэктарам Музея Беларускага Палесся?

- Раман Гарашкевіч (1892-1962).

36. Ці праўда, што Музей Беларускага Палесся заўжды месціўся ў будынку езуіцкага калегіума?

- Не.

37. Вядомы мастак-графік, педагог, заснавальнік Пінскай дзіцячай мастацкай школы …?

- Яўген Шатохін (1947-2012).

38. Калі была ўтворана Пінская дыяцэзія (каталіцкая епархія) і Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная каталіцкая семінарыя імя святога Тамаша Аквінскага?

- Кастрычнік 1925 года.

39. Якім чынам знаны актор тэатра і кіно, Народны артыст СССР Яўген Веснік звязаны з Пінскам?

- Тут нарадзіўся ягоны бацька.

40. «Створана 19 красавіка 1919 г. У 1922 г. галоўнай базай … становіцца Пінск. З таго часу яе пачынаюць называць … . У Пінску у 1920–30 гг. існавалі ваенны порт, казармы, склады і ангары. Галоўнай задачай … Другой Рэчы Паспалітай была дазорная служба на палескіх рэках. У яе складзе знаходзіліся 6 рачных манітораў, 3 рачныя канонерскія лодкі і 19 бронекатэраў», - пра што вядзецца гаворка?

- Пінская ваенная рачная флатылія (Flotylla Rzeczna Marynarki Wojennej).

41. Назавіце імя першага кіраўніка Пінска ў часы незалежнай Беларусі.

- Уладзімір Цімошчанка.

42. Пінскія старажытныя могілкі, што па вул.Спакойнай называюць – Пінскі некропаль, на якой падставе і да якога часу адносяць першыя пахаванні?

- Першая палова ХІХ стагоддзя, прыкладна 1815-1820-я гады. Гэта сапраўды гарадскі некропаль – усіх канфесій, усіх нацыянальнасцяў. Таму што ён увабраў у сябе і розныя пакаленні, і нейкія гістарычныя вехі, тут можна знайсці магілы вядомых людзей – як для гісторыі самога горада, гісторыі края, так і сусветнай гісторыі.

43. Архітэктар, удзельнік вызваленчага паўстання 1863-64 гадоў, бацька знанай публіцысткі, яго магіла захавалася на пінскіх старажытных могілках. Ці ведаеце такога земляка?

- Казімір Скірмунт (182?-1893).

44. У Пінску ёсць футбольны клуб «Хваля», а калі ён заснаваны і як называўся раней? Мо ведаеце знаных гульцоў альбо заўзятараў?

- Заснаваны ў 1987 годзе. З 1992 года выступае ў першай і другой лігах чэмпіянату Беларусі па футболе. Ранейшыя назвы - «Камунальнік» - 1989-1996, «Пінск-900» - 1997-2005, «Хваля» - з 2006 года.

45. Што аб'ядноўвае гэтыя імёны: Уладзімір Цімошчанка, Васіль Шуст, Аляксандр Гордзіч?

- Кіраўнікі Пінска ў найноўшы час.

46. Улетку 1905 года ў Пінску адбылася вялікая бяда – згарэла хрысціянская святыня. Доўгі час пінчукі спрабавалі аднавіць рэлігійнае жыццё на святым месцы і ўрэшце здарылася. Якую святыню знішчыла пажарышча і што цяпер на тым месцы?

- Царкву Лешчынскага манастыра, цяпер тут узводзяць храм Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы.

47. Што аб'ядноўвае гэтыя імёны: Анатоль Шушко, Валерый Грышкавец, Марыя Кобец?

- Літаратары з Піншчыны.

48. «Грошай на будаўніцтва шапікаў, крамаў, рэстаранаў не шкадавалі. Усіх удзельнікаў сустракала вялікая скульптура «Паляшук з вяслом», а ў цэнтры помнік Пілсудскаму. На галоўнай алеі зрабілі стэнды па гісторыі Палесся. Усё падзялілі на сектары: павільёны сувязі, прамысловасці, адукацыі, культуры і інш. Працавалі майстэрні: дыванаткацкая, гарбарная ды мэблевая. Кожнага палешука цікавіў шалаш з рознымі рыбалоўнымі прыладамі. Іншаземец мог даведацца ўсё пра Палессе, традыцыі і норавы жыхароў балотнай краіны», - да чаго так падрыхтаваўся Пінск і ў якім годзе?

- Пінскі кірмаш, 1936 год.

49. «Піна і Прыпяць. І іх не адолець ніякай бядзе і вайне. Новыя хвалі свабодна бягуць і няспынна. Зліваюцца рэкі у долю адну ува мне – Прыпяць і Піна», - каму належаць гэтыя словы пра наш гонар – нашы рэкі?

- Любоў Тарасюк (1953-2006).

50. Які ўнёсак зрабіла легендарная амерыканская даследчыца Луіза Арнер Бойд для Пінска і ўсяго палескага краю?

- Увосень 1934 года сусветнавядомая амерыканская вандроўніца Луіза Арнер Бойд здзейсніла навуковую вандроўку па Палессі. Бойд зрабіла каля 700 здымкаў края, частку з якіх апублікавала ў 1936-37 гадах і такім чынам пазнаёміла ЗША і Заходнюю Еўропу з беларускім Палессем.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Луцке

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час в Луцке и Волынской области

Rss.plus