У пачатку мінулага стагоддзя Іван Луцкевіч быў адным з самых выбітных беларускіх дзеячаў. Ён актыўна ўключыўся ў палітыку, выдаваў у Вільні беларускамоўныя выданні, але адной з галоўных спраў ягонага жыцця было калекцыяніраванне. Іван Луцкевіч рупліва збіраў прадметы беларускай даўніны, якія ў будучыні сталі часткай экспазіцыі буйных музеяў. У цяжкія хвіліны ён мог пашкадаваць грошы сабе на вячэру, але ніколі не скупіўся, калі справа тычылася каштоўных прадметаў беларускай даўніны. Пра гэтую цікавую праяву жыцця Луцкевіча ў межах праекта «Пашпарт грамадзяніна» расказвае гісторык мастацтва Зміцер Моніч.