Добавить новость
Другие новости Клецка и Минской области на этот час
Добавь свою новость бесплатно - здесь

Гэты дзень у гісторыі: у Мяльканавічах нарадзіўся кампазітар Антон Валынчык

Пасля заканчэння Жыровіцкай духоўнай семінарыі быў прызваны ў войска, дзе 19-гадовым юнаком кіраваў салдацкім хорам. Пасля войска вярнуўся на радзіму і ў перыяд з 1939 па 1947 год працаваў выкладчыкам музыкі і спеваў у рэальным вучылішчы ў Лунінцы, пасля ў Клецкай беларускай гімназіі, потым у Навагрудскай беларускай гімназіі, а таксама ў беларускай настаўніцкай семінарыі ў Слоніме.

У 1937 годзе Антон Валынчык завочна скончыў Вышэйшыя музычныя курсы Варшаўскай кансерваторыі пры Крамянецкім музычным ліцэі. У гады Другой сусветнай вайны жыў у Слоніме, дзе кіраваў рознымі хорамі.

Пасля вайны быў мастацкім кіраўніком Беларускага міжабласнога ансамбля песні і танца ў Ашмянах. Цудам пазбег рэпрэсій. Доўгі час не меў сталай працы. Каб выжыць, супрацоўнічаў з хорамі праваслаўных храмаў у Клецку, Навагрудку, Слоніме, Жыровічах і Мінску.

У 1956 годзе кампазітар паехаў у Магілёўскую вобласць, дзе ўладкаваўся кіраўніком хору Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. Праз год вярнуўся ў Маладзечна, дзе стаў кіраўніком міжабласнога Маладзечанскага ансамбля песні і танца, які ўзначальваў чатыры гады.

У 1961 пераехаў у Гродна. Там ён узначальваў кафедру музыкі і спеваў Гродзенскага педінстытута, адначасова працаваў хормайстрам Гродзенскага народнага ансамбля песні і танца «Нёман» (ад кіраўніцтва якога пасля быў адхілены савецкай наменклатурай) і мастацкім кіраўніком Гродзенскай народнай харавой капэлы настаўнікаў. Кансультаваў як хормайстар многія харавыя капэлы Гродзеншчыны.

Памёр 13 лістапада 1985 года. Пахаваны на гарадскіх могілках Гродна. На яго магіле няма помніка, пастаўлены просты жалезны крыж, інфармуе Вікіпедыя.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Клецке

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час в Клецке и Минской области

Rss.plus