Добавить новость
Другие новости Гомеля и Гомельской области на этот час
Добавь свою новость бесплатно - здесь

Сяргей Бульба: Не здзіўлюся, калі нешта адбываецца без ведама Лукашэнкі

Сяргей Бульба – беларускі вайсковец, у 90-х – стваральнік “Белага легіёну”. У нашым эфіры размаўляем з ім пра беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца на баку Украіны, пра сітуацыю на фронце і пра ролю Беларусі ў гэтай вайне.

РР: Чарговы беларускі добраахвотнік загінуў – берасцеец Дзмітрый Рубашэўскі. І стаў Героем Украіны пасмяротна Аляксей Скобля. Як вы ставіцеся да такога рашэння галоўнакамандуючага Украіны?

Сяргей Бульба: Дзякуй, канешне, за тое, што ацанілі ролю беларусаў і памятаюць пра беларусаў. Бо быў такі вельмі складаны перыяд, калі адразу паляцелі ракеты з беларускага боку, то стаўленне да беларусаў вельмі сур’ёзна пагоршылася. Толькі дзякуючы гэтым хлопцам удалося выцягнуць інфармацыйна гэтую павестку.

РР: Ракетныя абстрэлы нібы спыніліся з тэрыторыі Беларусі ў бок Украіны?

Сяргей Бульба: Пакуль што спыніліся. Але ніхто не ведае, што далей будзе. Калі шчыра, сітуацыя дастаткова складаная. Расея без другой хвалі не спыніцца. Яны ў Курску аб’явілі набор, ахвярнае мяса збіраюць. Ніхто не чакае, што Расея раптам возьме і ўсё спыніць.

РР: Гавораць пра мажлівую бітву за Данбас. Гэта частка інфармацыйнай вайны ці сапраўды можа быць бітва з вялікай колькасцю войскаў?

Сяргей Бульба: Так, можа. І калі Беларусь будзе туды-сюды ганяць свае войскі, то яны аўтаматычна прымушаюць украінцаў на гэтым кірунку трымаць баяздольныя падраздзяленні і расцягваць сілы ўкраінцаў. Гэта вельмі кепскі варыянт. Я і так здзіўляюся, як ва ўкраінцаў хапае вытрымкі і дысцыпліны, калі з беларускага боку ляцяць ракеты, і не адказаць у гэтым кірунку. Гэта мужнае рашэнне, калі шчыра. Беларускі кірунак адцягвае багата ўвагі. Зараз перыядычна паступае інфармацыя, што пад Гомель кінулі беларускае падраздзяленне, якое апякуецца камандна-штабнымі машынамі. Я б не здзівіўся, калі нешта можа адбывацца без ведама Лукашэнкі.

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Гомеле

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час в Гомеле и Гомельской области

Rss.plus