Добавить новость

Вялікія святочныя канцэрты фестывалю “Маладзечна-2019”

7 і 8 чэрвеня ў Маладзечне пройдзе XIX Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2019”. Тэлеканал “Беларусь 3” запрашае гледачоў разам акунуцца ў атмасферу форуму і пабываць на галоўнай канцэртнай пляцоўцы.

У фестывальныя дні здымачная група тэлеканала пабывае на ўсіх мерапрыемствах форуму, пагутарыць з гасцямі, арганізатарамі, удзельнікамі і пераможцамі конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні і раскажа аб усім у спецыяльных выпусках праекта “Навіны культуры”.

Цэнтральнай падзеяй першага дня стане канцэрт-адкрыццё XIX Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2019” “Песні вайны” на пляцоўцы Летняга амфітэатра. З прэм'ерай праграмы, прысвечанай 75-годдзю вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, выступяць салісты Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі прафесара Міхаіла Фінберга. Акрамя гэтага, падчас канцэрта пройдзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Канал “Беларусь 3” пакажа канцэртную праграму "Песні вайны" 8 чэрвеня а 22:30.

Гала-канцэрт закрыцця фестывалю “Маладзечна-2019” прапануе гледачам юбілейную праграму “Зорны карагод” Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Валянціна Дудкевіча з удзелам вядомых прадстаўнікоў беларускай эстрады: Ірыны Дарафеевай, Алёны Ланской, Аляксандра Саладухі, Юліі Быкавай, ансамбля “Песняры” і ўдзельнікаў Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна. Атрымаць асалоду ад вялікага святочнага канцэрта тэлегледачы змогуць 9 чэрвеня а 22:30.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Гале

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час в Гале и Абхазии

Rss.plus