Што стала прычынай трагедыі на прадпрыемстве «Гродна Азот»? Што адбываецца цяпер на прадпрыемстве? Як уплывае на бясьпеку і працоўную атмасфэру адсутнасьць незалежных прафсаюзаў? Пра абставіны сьмерці намесьніка начальніка цэха на прадпрыемстве «Гродна Азот» у «ПіКу Свабоды» гаворым з прадстаўніком«Рабочага руху» Юрыем Рававым, які раней быў лідэрам страйку на «Гродна Азот».