Расейскія войскі працягваюць штодзённыя ўдары па Адэсе і Адэскай вобласьці. У ноч на 30 красавіка раненьні атрымалі 20 чалавек, у тым ліку 17-гадовы юнак, у ліквідацыі наступстваў расейскай атакі бяруць удзел больш за 280 працаўнікоў экстраных і камунальных службаў, 68 адзінак тэхнікі.