Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі і Служба зьнешняй выведкі Раскі дамовіліся працягваць каардынацыю па супрацьдзеяньні агрэсіўнай палітыцы Захаду. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы СВР РФ па выніках чарговага пасяджэньня калегій КДБ і СВР.