У першым сённяшнім паядынку футбалісты "Іслачы" прымуць у Маладзечне ФК
"Мінск" (пачатак гульні ў 16.45). На мінулым тыдні дружына з Мінскага
раёна на выездзе згуляла ўнічыю з футбалістамі "Смаргоні" (1:1),
сталічная каманда прайграла на сваім полі "Віцебску" (1:2).