25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Выбары працягнуцца тры дні, да ўдзелу ў іх дапусьцілі 12 сьпісаў, якія налічваюць 265 кандыдатаў. Будуць выбраныя 80 дэлегатаў. Да 25 траўня ў этэры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў.