У МВЛ сярод дзяўчат выступаюць дубліруючыя склады каманд жаночай
расійскай Суперлігі, дзе нашу краіну прадстаўляе "Мінчанка". Матчы
шостага этапу турніру прымалі Масква, Краснадар, Тула і Мінск, у
беларускай сталіцы сабраліся казанскі клуб "Дынама-Ак Барс-ВАР",
саратаўскі "Пратон-2", ніжагародская "Спарта-2" і "Мінчанка-2".