Добавить новость


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

У Беларусі па палітычных прычынах асудзілі мінімум 35 мэдыкаў — «Вясна»

У Беларусі ад пачатку прэзыдэнцкай перадвыбарнай кампаніі 2020 году па крымінальных палітычных справах асудзілі мінімум 35 мэдыкаў. Пятнаццаць зь іх знаходзяцца ў зьняволеньні. Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна».


Паводле зьвестак «Вясны», дзясяткі мэдыкаў прайшлі праз затрыманьні, суды і адміністрацыйныя арышты ў «нечалавечых умовах» у беларускіх СІЗА. Шмат каго зь іх затрымлівалі проста на працоўных месцах і судзілі за «дробнае хуліганства», «непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі», «несанкцыянаванае пікетаваньне» ці за рэпосты «экстрэмісцкіх» матэрыялаў незалежных СМІ.


У выніку шматлікіх лекараў звальняюць празь іх палітычныя перакананьні, а зь некаторымі проста не падаўжаюць кантракты. З гэтай прычыны ў Беларусі назіраецца недахоп мэдычных спэцыялістаў: па стане на 11 лістапада ў краіне не хапае 4825 лекараў.




Акрамя таго, Міністэрства аховы здароўя Беларусі адклікае ліцэнзіі ў мэдычных цэнтраў. Па дадзеных «Вясны», вядома як мінімум аб дзевяці падобных выпадках. Аднак большасьць клінік, чыя праца была прыпыненая, з цягам часу аднавілі яе.


У якасьці прыкладу перасьледу мэдыкаў «Вясна» прыводзіць выпадак зь лекарамі з гарадзкога шпіталя Наваполацку, куды ў красавіку 2023 году з калёніі быў дастаўлены асуджаны на 14 гадоў кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Тады на яго целе былі выяўлены пабоі. Сілавікі затрымалі пецярых лекараў, абвінаваціўшы іх у перадачы інфармацыі аб стане палітыка. Чатыры зь іх былі адпраўленыя ў турму, а пятую аштрафавалі на 3 700 рублёў.


Паводле падлікаў «Вясны», па стане на 13 лістапада палітычнымі зьняволенымі ў Беларусі прызнаны 1455 чалавек. Большасьць зь іх патрапілі пад крымінальны перасьлед пасьля прэзыдэнцкай перадвыбарнай кампаніі ў 2020 годзе, калі ў выніку фальсыфікацый уладу ў краіне захапіў Аляксандр Лукашэнка, а яго апанэнты былі вымушаныя эміграваць або атрымалі рэальныя тэрміны.




 

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus