Госць Рацыі – капітан беластоцкай футбольнай каманды “Зубры Падляшша”.
Artykuł Аляксандр Каваленка: “Зубры Падляшша” – каманда пра турнір pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Госць Рацыі – Аляксандр Каваленка, капітан беластоцкай футбольнай каманды “Зубры Падляшша”.
РР: Аляксандр, распавядзіце, што гэта за каманда. Ведаю толькі, што беларуская.
Аляксандр Каваленка: Каманда “Зубры Падляшша” – гэта такое аб’яднанне беларусаў, якія любяць футбол, гуляюць у футбол у розных камандах. Хтосьці гуляе там за каманду “Інтаф” ці яшчэ якую ў розных лігах Беластока. А каманда “Зубры Падляшша” арганізавалася ў мінулым годзе, калі быў турнір у Варшаве ў гонар Аляксандра Івуліна.
РР: Такі турнір быў не толькі ў мінулым годзе, быў і сёлета, і вы там прымалі ўдзел?
Аляксандр Каваленка: Не, яшчэ не прымалі, ён адбудзецца толькі 19 жніўня. Гэта будзе другі турнір, у якім прымае ўдзел ужо другі год запар каманда “Зубры Падляшша”. То бок гэта аб’яднанне людзей, якія любяць футбол, любяць Беларусь, але, на жаль, не могуць гуляць у Беларусі.
РР: У мінулым годзе вы прымалі ўдзел, і як пайшло?
Аляксандр Каваленка: Выйшлі з групы і прайгралі ў 1/8 фіналу фіналісту турніру – 2:1.
РР: Разумею, што гэта неаднаразовая каманда, неаднаразовы выхад на пляцоўку, сустракаецеся? Трэба ж трэніравацца, трымаць форму. І пытанне таксама – дзе?
Аляксандр Каваленка: Як казаў раней, “Зубры Падляшша” – гэта такая каманда пра турнір. Я б назваў яе зборнай Беластока, таму што хлопцы гуляюць у розных іншых камандах. У Беластоку ёсць дзве футбольныя лігі, і вось ёсць каманды, якія там гуляюць.
Дзе трэніруемся? У Беластоку ды і ў Польшчы з палямі няма праблем, у сераду і суботу, два дні на тыдні ў нас трэніроўкі.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Аляксандр Каваленка: “Зубры Падляшша” – каманда пра турнір pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.