Кажа былы дырэктар Побалаўскага Цэнтра культуры Рагачоўскага раёна Дзяніс Дашкевіч пра галоўнага ідэолага Рагачова.
Artykuł „Яна проста Дуду не любіць, а Польшчу ненавідзіць” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Былому дырэктару Побалаўскага Цэнтра культуры Рагачоўскага раёна 32-гадоваму Дзянісу Дашкевічу выстаўлена абвінавачванне за перапошчаны здымак прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды на фоне бел-чырвона-белага сцяга.
Артыкул, які не тычыцца Беларусі са здымкам Анджэя Дуды, быў размешчаны на сайце «Рогачёв. Онлайн» , які рэдагаваў Дашкевіч.
Справа закруцілася па даносе галоўнага ідэолага Рагачоўскага раёна Наталлі Прус. Гэта яе спецыялізацыя, кажа Дзяніс Дашкевіч, які год ужо жыве ў Польшчы:
– Цікавае тое, што ў мяне на старонцы за 2009 год, вось ужо 14 год мінула, там тысячы здымкаў з бел-чырвона-белымі сцягамі, і я стаю з бел-чырвона-белым сцягам. У рэшце рэшт, калі я працаваў дырэктарам Дома культуры, у мяне ў кабінеце вісеў вялікі бел-чырвона-белы сцяг, а на працоўным стале стаяў маленькі. Яшчэ таксама гэтае фота. Я так разумею, што яна проста Дуду не любіць, а Польшчу ненавідзіць.
Паводле Дзяніса Дашкевіча, мясцовая ўлада ў чарговы раз прадэманстравала недасведчанасць і заангажаванасць і замшэласць. Бо гэты здымак Дуды яшчэ з 2016 года ў інтэрнэце. А бел-чырвона-белы сцяг – гэта сцяг горада Вышкаў, дзе пабываў Дуда.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł „Яна проста Дуду не любіць, а Польшчу ненавідзіць” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.