Пад час працы летніка, які праходзіў у старажытнай сядзібе Лебядзін канца ХІХ стагоддзя, яго ўдзельнікі вучыліся пры дапамозе выкладчыкаў, як артыстычна і найцікаваей распавесці гісторыю сваёй сям’і.
Artykuł На Сакольшчыне прайшоў летнік для беларускіх дзяцей і моладзі з Варшавы ды Познані pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У маёнтку Лебядзін, што на Сакольшчыне, прайшоў летнік для беларускіх дзяцей і моладзі з Варшавы і Познані.
Усе яны з’яўляюцца навучэнцамі прыватных школаў, якія працуюць пад эгідай Акадэміі добрай адукацыі. «Летнік на Падляшшы – гэта падвядзенне вынікаў працы заняткаў выходнага дня на працягу навучальнага года» – кажа кіраўнік ініцыятывы адукацыйнай падтрымкі беларусаў ад імя Акадэміі добрай адукацыі Ягор Сурскі.
– Гэты летнік – першы наш супольны праект сект школ. А летнік на Падляшшы з’яўляецца падвядзеннем вынікаў нашай працы на працягу гэтага навучальнага году. Тэма летніка адносіцца да гісторыі сямʼі. Калі мы ўяўляем тую сітуацыю, што суботняя школа нас абʼядноўвае такім чынам, што далучаюцца і бацькі да працы – ім цікава тое, што адбываецца ў школе. Ім цікава назіраць, як дзеці знаходзяць сяброў.
Цалкам гук:
Пад час працы летніка, які праходзіў у старажытнай сядзібе Лебядзін канца ХІХ стагоддзя, яго ўдзельнікі вучыліся пры дапамозе выкладчыкаў, як артыстычна і найцікаваей распавесці гісторыю сваёй сям’і. Тры такія сямейныя гісторыі па выніку летніка былі прадстаўленыя для агульнага паказу і абмеркавання, сярод яго ўдзельнікаў.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł На Сакольшчыне прайшоў летнік для беларускіх дзяцей і моладзі з Варшавы ды Познані pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.