У філіяле «Бабушкиной крынки» ў Чавусах здарыўся пажар, загінуў галоўны інжынэр
«Падчас лякалізацыі пажару ратавальнікі МНС знайшлі цела галоўнага інжынэра — 62-гадовага мясцовага жыхара», — сказала яна.
Паведамленьне аб узгараньні ў цэху сухіх сумесяў філіялу «Чавускі» ААТ «Бабушкина крынка» паступіла ратавальнікам 21 чэрвеня ў 13.31, піша прэс-служба МНС Беларусі.
Папярэдне ўстаноўлена, што ў цэху прадпрыемства рабочыя іншай арганізацыі дэмантавалі трубы. Праз пажар у цэху, дзе знаходзіцца каля 450 тон сухой малочнай сумесі, часткова абрынуўся дах.
Цяпер на месцы здарэньня працуе сьледча-апэратыўная група, прычына пажару высьвятляецца.
Гэта ня першае здарэньне са сьмяротным вынікам на вытворчасьці з пачатку месяца. 7 чэрвеня на Сьветлагорскім цэлюлёзна-кардонным камбінаце адбыўся выбух: загінулі трое, чацьвёра атрымалі раненьні.