Атака беспілотнікамі па Крамлі ўначы 3 траўня — падзея беспрэцэдэнтная і нават таямнічая. Гэта тое, што нараджае мноства версій і здагадак.
Artykuł “Пачатак канца” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Атака беспілотнікамі па Крамлі ўначы 3 траўня — падзея беспрэцэдэнтная і нават таямнічая. Гэта тое, што нараджае мноства версій і здагадак. З аднаго боку, расейскаму электарату, які чакае і, што там утойваць, баіцца контрнаступлення ВСУ, начны напад можа здацца «пачаткам канца». З іншага боку, прапагандысты называюць гэта замахам на бункернага дзеда, што можа апраўдаць новую эскалацыю. З трэцяга – афіцыйны Кіеў кажа аб сваёй недатычнасці да гэтага і падкрэслівае, што ўсе існуючыя сілы і сродкі Украіна накіроўвае на вызваленне ўласных тэрыторый, а не на атаку чужых.
Яшчэ адзін бок – гэта дзейнасць расійскіх партызанаў, якія маглі запусціць беспілотнік па Крамлі з Падмаскоўя. І такіх, хто жадае Пуціну найхутчэйшага ўз’яднання з Кабзонам і кампаніяй, становіцца ўсё больш. Вінаваціць Украіну адначасова і выгадна, і бязглузда: ўсе ведаюць, што бункерны дзед таму і бункерны – пастаянна ў Крамлі не знаходзіцца, а прыяжджае туды ў выключных выпадках. Відэа выбуху выглядае вельмі карцінна, і дзіўна, што ў гэты момант нават не калыхнуўся сьцяг.
Затое рэакцыя на атаку дрона ў «сэрцы Расеі» даволі прадказальная: дэпутаты Дзярждумы заклікаюць прыцэльна біць па цэнтры Кіева, каб знішчыць Офіс Зяленскага, Вярхоўную Раду, будынкі, дзе размешчаны ўкраінскія спецслужбы і Генштаб. Гэта ж так па-руску – крычаць аб тэрарыстах у Кіеве, з якімі бессэнсоўна весці перамовы, абвінаваціць у бамбардзіроўках жылых дамоў, вакзалаў і гандлёвых цэнтраў на тэрыторыі Украіны «кіеўскі рэжым» і ўкраінскую армію. Бо «Трымай злодзея!» заўсёды гучней за ўсіх крычыць сам злодзей.
А што за НЛА лётаў ноччу над Крамлём і якія мэты гэтай магчымай інсцэніроўкі, пакажа бліжэйшы час. Хоць, як каментуюць «крамлёўскія» дроны ўплывовыя заходнія партнёры Украіны, усё, што выходзіць з Крамля, трэба дзяліць на два, але права абараняць сябе любымі спосабамі ў яе ніхто не адбіраў.
Ліза Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł “Пачатак канца” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.