Ім кіравалі беларусы.
Artykuł У Расеі сышоў з рэек цягнік з нафтапрадуктамі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Цягнік з 60 вагонамі, які перавозіў нафтапрадукты і піламатэрыялы, сышоў з рэек у Бранскай вобласці. Пацярпелых няма. Паведамляецца, што 7–8 вагонаў на гэты момант ляжаць на баку. На месцы аварыі – пажар, працуюць экстранныя службы. Рух на ўчастку чыгункі Бранск – Унеча прыпынены.
Губернатар Бранскай вобласці заявіў, што цягнік сышоў з рэек у выніку выбуху «нявысветленай прылады». Кіраўніцтва чыгункі назвала здарэнне «ўмяшаннем старонніх асобаў». Дарэчы, дадзеная чыгуначная лінія ідзе ў бок Беларусі. Выданне «Флагшток» адзначыла, што чыгуначнае злучэнне Гомеля з Расеяй парушана.
Цягнік ехаў пад кіраваннем лакаматыўнай брыгады Беларускай чыгункі. Аб пацярпелых афіцыйна не паведамляецца. “Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі” паведамляе, што цягнік ехаў з цеплавозам, які адносіцца да лакаматыўнага дэпо Гомеля. У выніку выбуху істотна пашкоджаны цеплавоз, а таксама грузавыя вагоны беларускай чыгункі галаўной часткі цягніка, якія зышлі з рэек.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Расеі сышоў з рэек цягнік з нафтапрадуктамі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.