У Варшаве ў галерэі Monopol завяршылася другая індывідуальная выстава польскага мастака беларускага паходжання Лявона Тарасэвіча.
Artykuł Лявон Тарасэвіч: Жыццё само пакажа, што мы будзем рабіць pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Варшаве ў галерэі Monopol завяршылася другая індывідуальная выстава польскага мастака беларускага паходжання Лявона Тарасэвіча. Але на гэтым прафесар пластычнага мастацтва спыняцца не збіраецца і ўжо адкрыў уласную фірму мастацкай-дызайнерскай скіраванасці. Пра яе, любоў да Польшчы, а таксама чаму “Варшава робіцца для беларусаў Парыжам”, Лявон Тарасэвіч распавёў нашаму радыё.
– Я закончыў ужо працу як прафесар, але прафесар чалавек застаецца. Зараз я на пенсіі, і мы зарэгістравалі фірму “тарасевіч-арт”, з малой літары, яна займаецца ўсялякімі мастацкімі праектамі, легальным афармленнем выставаў, прадукцыяй цішотак і г.д.
Усяго, можна сказаць, было, я мусіў гэта зрабіць у падвале, перайсці на рынак малога горада, там ёсць найстарэйшы касцёл збоку і кляштар. І ў гэтым будынку ў падвале там будуць майстэрні, дзе ў мяне ўжо пастаўленыя палотны. Там будуць людзі, якія працуюць са мной. Там таксама будзе працаваць Ілля з Беларусі, які робіць у мяне дыплом. Вось такое месца. Назавём яго “Фабрыка”. І як выйду да Віслы добрым надвор’ем, то і малюю яшчэ. Прага, заапарк, царква, касцёл – гэта будзе ў бліжэйшы час. Не хочам складаць якой праграмы, жыццё само пакажа, што мы там будзем рабіць. Без акадэміі, а толькі з сябрамі і мастацтвам.
РР: Ці ёсць у вас у Варшаве любімае месца?
Лявон Тарасэвіч: Я ў Варшаве з таго часу, як скончыў пачатковую школу, з 1972 года, сястра жыла ў Кабылцы, мы прыязджалі да Вілейскага, яна ішла на працу, і я ад Вілейскага – назад, пасля ў Кракаўскім прадмесці, па касцёлах, па музеях. Памятаю, што дайшоў да Івановых, але вярнуўся аўтобусам, ужо не хацеў вяртацца пешшу. Я тады, калі ідзеш барбакамі і павярнеш на ўсход, то ў гэтай левай нішы калісьці рабіў скульптуры і прадаваў з маім сябрам Янкам Польскім. І для мяне такім культавым месцам быў бар “Барбакам”. На жаль, ён ужо не існуе такім, які быў, засталіся толькі пліткі на сценах, а ўсё ўжо такое нялюдскае, еўрапейскае, з холадам, без жыцця.
Нагадаем, Лявон Тарасэвіч уваходзіў у спіс найдаражэйшых польскіх мастакоў. За карціну творцы 1985-га года на аўкцыёне ў Польшчы калекцыянер заплаціў каля 45 000 еўра. Вядома, што на працу Лявона натхніла камяністае марское ўзбярэжжа ў шведскім мястэчку, куды спадар Тарасэвіч быў запрошаны на пленэр.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
З мастаком Лявонам Тарасэвічам размаўляла наш карэспандэнт Марына Савіцкая.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Лявон Тарасэвіч: Жыццё само пакажа, што мы будзем рабіць pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.