Затрымалі адвакатаў Белавуса, Бабарыкі, Ціханоўскага, Аўтуховіча ды іншых палітвязняў
Затрымалі адвакатаў Белавуса, Бабарыкі, Ціханоўскага, Аўтуховіча і іншых палітвязняў. Затрыманні адвакатаў прайшлі яшчэ ўчора, 20 сакавіка.
Сярод тых, да каго прыйшлі сілавікі, — абаронцы палітвязняў.
Так, адвакат Уладзімір Сташкевіч абараняў Мікалая Аўтуховіча і Марыю Калеснікаву, Іван Чыжык — Віктара Бабарыку, Юрый Козікаў — Максіма Знака і Яўгена Юшкевіча.
Арцём Сям’янаў быў адвакатам Ігара Лосіка, Паўла Белавуса, «вясноўца» Валянціна Стэфановіча. Інэса Аленская — адвакатка Сяргея Ціханоўскага, Рамана Пратасевіча, Насты Лойка, Рыгора Кастусёва.
Ва ўсіх іх прайшлі вобшукі. Прычыны затрыманняў невядомыя.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Затрымалі адвакатаў Белавуса, Бабарыкі, Ціханоўскага, Аўтуховіча ды іншых палітвязняў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.