На гэтае пытанне адказваюць мінакі Пінска.
Artykuł Што такое бяспека ў віртуальнай прасторы? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Беларусі цягам апошняга месяца расце колькасць грамадзянаў, якія трапляюць на падстаўныя сайты пры аплаце камунальных паслугаў і інтэрнэт-крамы. Так на мінулым тыдні тры жыхаркі Менска паспрабавалі праз сеціва аплаціць камунальныя паслугі і агулам згубілі 2 тысячы рублёў, як выявілася інтэрнэт-банкінгі былі падробныя. Яшчэ 18 чалавек па краіне трапілі ў пастку пры набыцці тавараў праз інтэрнэт, агулам згубілі звыш 23 тысячаў рублёў.
З нагоды наш карэспандэнт пацікавіўся ў мінакоў на вуліцах Пінска, як яны разумеюць бяспеку ад кіберзлачынцаў у віртуальнай прасторы:
– Проста не размаўляць па інтэрнэце, таму што шмат такіх жадаючых падмануць, таму стараюся не звязвацца з такімі людзьмі.
– Быць уважлівымі, і ўсё.
– Трэба правільна глядзець за сваімі рэчамі, то-бок сачыць за інтэрнэт-поштай і за ўсім астатнім. У тым плане, што не адказваць на гэтыя лісты.
– Старацца быць пільнымі і ў выпадку чаго ўдакладняць інфармацыю.
– Вось гэта складана, напэўна. Не мець зносінаў з незнаёмымі людзьмі ў інтэрнэце. І ўсё, гэта поўная бяспека.
– Не весціся на ўсялякія правакацыі, якія ёсць у інтэрнэце.
Дарэчы, яшчэ летась у Таварыстве абароны правоў спажыўцоў прапаноўвалі, каб у краіне адкрываліся курсы па бяспецы ў сеціве, бо з большага насельніцтва далёкае ад простых крокаў абароны.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Што такое бяспека ў віртуальнай прасторы? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.