Вынікі даследавання беларускай дыяспары і яе патэнцыялу былі прадстаўлены падчас прэс-канферэнцыі «Беларуская дыяспара: партрэт, сувязі і перспектывы».
Artykuł Новае даследаванне беларускай дыяспары: большасць беларусаў з’ехала ў Польшчу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Вынікі даследавання беларускай дыяспары і яе патэнцыялу былі прадстаўлены падчас прэс-канферэнцыі «Беларуская дыяспара: партрэт, сувязі і перспектывы».
Кажа старэйшы даследчык „Цэнтра новых ідэй” Генадзь Коршунаў:
– Тыповы прадстаўнік беларускай дыяспары – гэта хутчэй за ўсё мужчына 30-35-гадовага ўзросту з вышэйшай адукацыяй з даходам вышэй сярэдняга, які пакінуў Беларусь па палітычных матывах і жыве хутчэй за ўсё ў Польшчы. Пры гэтым беларуская дыяспара актыўна цікавіцца тым, што адбываецца ў Беларусі і падтрымлівае цесныя сувязі з Радзімай. Большасць займаецца грамадзянскай дзейнасцю. Галоўны накірунак – гэта выказванне сваёй пазіцыі ў сацыяльных сетках і аказанне дапамогі тым, хто ў ёй мае патрэбу. Элементы дыскрымінацыі беларусаў па нацыянальнай прыкмеце адзначаюцца, аднак не маюць сістэмнага характару.
Паводле вынікаў даследавання беларускай дыяспары, хочуць вярнуцца ў Беларусь 42,1% апытаных, не плануюць вяртацца – 25,3%. 95% апытаных указалі, што існаванне рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі ўплывае на іх рашэнне аб вяртанні на радзіму.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Новае даследаванне беларускай дыяспары: большасць беларусаў з’ехала ў Польшчу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.