Пра гэта на тэлеканале «Беларусь 1» расказаў старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў.
Artykuł У Беларусі шукаюць месца для будаўніцтва яшчэ адной атамнай электрастанцыі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Пра гэта на тэлеканале «Беларусь 1» расказаў старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў.
«Мы спачатку праводзім пошук месцаў для будаўніцтва яшчэ адной атамнай станцыі. Вось мы спачатку вызначаем там, наколькі спрыяльны рэгіён для будаўніцтва», – сказаў ён. Паводле Гусакова, у Беларусі фіксуюць да 80-ці міні-землятрусаў у год. Усе яны рэгіструюцца спецыяльнымі сейсмічнымі датчыкамі.
Цяпер у Беларусі пабудаваная Астравецкая БелАЭС агульнай магутнасцю 2400 МВт. У эксплуатацыю ўведзены першы энергаблок станцыі. Энергетычны пуск другога запланаваны на першы квартал бягучага года
Artykuł У Беларусі шукаюць месца для будаўніцтва яшчэ адной атамнай электрастанцыі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.